згонісса з гэтым маладняком? Рэдкавічы Люб. Маладняк усё ў горадзе, няма каму цяпер работаць. Танежыцы Сл.
МАЛАДЫ м., МАЛАДА ж. 1. Юны па ўзросце. Шчэ малады дзяцюк. Турок Люб. Як была малада, у Слуцак, на Урэчча хадзіла. Пасека Ст.-дар. 2. Які нядаўна пачаў расці. Пасадзіла я сабё маладых дрэўцаў. Труханавічы Кап. 3. Няспелы, вадкі (пра гародніну, бульбу). Картоплю і гарбузы маладзіком не садзяць: маладыя будуць. Малада картопля не сопка, не смашна. Пацісні яе – дык вада цячэ. Рэдкавічы Люб. 4. Рэдкі. Ето рэткі кісель. От наварыла маладого кіселя. Таль Люб. 5. Хлопец, які жэніцца (жаніх). Малады маладую вязё дамоў, як пажэняцца. Хідра Пух.
МАЛАКО н. 1. Белая вадкасць, якая выдзяляецца ў жывёл, што кормяць залозамі. Я зарас падаю карову і салоткаго малака прынясу. Морач Кл. 2. Семявыя залозы і вадкасць у рыб. Малако ў рыбе вельмі смачно. Рожан Саліг.
МАЛЫ м., МАЛАЯ ж. 1. Малалетні. Наш малы такі вёрткі, пайшоў у дзевяць месяцаў. Ванелевічы Кап. 2. Малодшае дзіця. Мой малы ўжэ дзесяты клас канчае. Горкі Сл. 3. Нізкі ростам. У нас есь Давыдоўскі, дык у яго дачка мала. Рэчэнь Люб. 4. памянш.: ад малы (памерам). Для маленькіх блінчыкаў ест спецыяльна скаваротка. Турок Люб.
МАМА ж. 1. Родная маці. Мае дзеці на мяне кажуць мама. Хідра Пух. 2. Свякроў. Свякруху мамай трэба зваць. Турок Люб.
МАНІСТА ж. 1. Пацеркі. Неўкач маністу ўсе насілі. Рахавічы Саліг. 2. Шнурок для прасушкі лістоў тытуню ці інш. лісця. Пад навесам нанізваюць лісце на маністу і вешаюць на прасушку. Лясное Кап. 3. Шнурок разам з лістамі, нанізанымі для прасушкі. Маністу рабілі з кляновых лістоў, каб потым хлеб пячы. Ст. Гута Кап.
МАНКА ж. 1. Манныя крупы. Манку ў магазіне купляем. Чучча Ас. 2. Ежа з манных круп. Манка і старой бабе добро. Даманавічы Кл. Манка – ета дзіцячая ежа. Таль Люб.
МАРДАВАЦЦА незак. 1. Выбівацца з сіл, знясільвацца. Так за дзень я мардавалася, што ледзь ногі валаку. 2. Мучыцца, пакутаваць. Адзін жыве і бяды не знае, а другі ўсё жыццё мардуецца. Будча Ганц.
МАРКОЎНІК м. 1. Націнне морквы. Маркоўнік свіням аддаём. Чыжэвічы Саліг. 2. Травяністая расліна з лісцем, падобным да лісця морквы. Маркоўнік – ето лясавая трава, яна падобна на моркву, цвіце бёлымі кветкамі. Рэдкавічы Люб.
МАРОЗ, МАРОЗ м. 1. Моцны холад, сцюжа. Ой, марос сёння, нос не выткнеш. Рэчань Люб. Неяк вясной мароз быў, агуркі памерзлі. Чучча Ас. 2. бат. Хрызантэма. Дачка прывезла адростак мароза, вунь які вырас. Цвяточкі прыгожыя, белыя. Цялядавічы Кап.
80 👁