Старонка 200
◀ / 386 ▶
МАГАЗІН, МАГАЗІН, МАГАЗЫН м. 1. Памяшканне для гандлю, крама. Наш магазін вялікі ўсе есь у йім. Пастроілі магазін гот п'яць назат. Капацэвічы Саліг.; У магазін прывезлі красівыя кохты. Карытна Ас. МАЙ м. 1. Пяты каляндарны месяц года. У маі пасадзіла агуркі свае, ды сухата такая, мусіць нічога з йіх не будзе. Пясочнае Кап. 2. Зелень, якой упрыгожваюць хату на троіцу. На сёмуху май ламалі і ў хаце ўбіралі. У сенях, у варотах назатыкаюць мая на сёмуху. Зубкі Кл. МАЙДАН м. 1. Вялікі пляц на агародзе. Клубнікі вунь які майдан у агародзе, а варэння варыць няма часу. Сусетка мая з майдана выбрала сёння вядро клубнікі. Быстрыца Кап. 2. Загарадка ў полі, у лесе, дома для жывёлы. Улетку мы свіней у майдане трымаем. Новы Быт Кап. МАЙТКІ толькі мн. 1. Верхнія мужчынскія штаны. Купіла сёння мужыку кортавыя майткі, але мусіць будуць вялізныя. Урвядзь Кл. Святочныя мужчынскія штаны. Майткі то правялебныя, толькі ў свята адзявалі, а так штаны гавораць. Чыжэвічы Саліг. 3. Споднія штаны. Адзень старые споднія майткі: ены цеплейшые. Колкі Кл. МАКАВАЕ, МАКАВО (ЗЕРНЕ) прым. 1. Зерне маку. Макаво зернышко вельмо чорненько. Ванелевічы Кап. Макавае зерне пападае на зямлю, і зноў вырастае мак. Чучча Ас. 2. Вельмі дробны. Даў хлеба з ма-кава зерня. Гольчыцы Сл. МАКАЦЁР, МАКАЦЕР, МАКАЦЁРТ, МАКАЦОРТ м., МАКАЦЁРКА, МАКОТРА ж. 1. Гліняная пасуда, у якой труць мак. Куды дзяваўса мой макацёр? Амговічы Ас. Макатроў цяперака пасці што ні ў каго німашака. Рачкавічы Сл. Макацорт быў і на тры і на пяць літраў. Пагарэлае Ас. У макотры мак добра церці, бо яна шурпатая такая. Галынка Кл. 2. Галава груб. От макацёр дурны! Навошто ён у цябе на плячах вісіць? Будча Ганц. МАЛАДЗЬБА, МАЛАЦЬБА ж. 1. Працэс выкалочвання зерня з каласоў. Маладзьба гэта рукі адрывала. Грыцавічы Кл. Малацьба раней усё ў гумнах была, йта цяпер на таку. Хідра Пух. 2. Перыяд абмалоту збожжа. Цяпер сама малацьба настае. Грыцавічы Кл. Скоро пачнецца малацьба. Горкі Сл. МАЛАДНЯК, МАЛАДНЁХ м. 1. Маладыя жывёлы. Много маладняку ў етум годзе здалі ў Любань на мясо. Рэдкавічы Люб. 2. Пчолы, якія толькі што вывеліся з лічынак (3-4 дні). Маладняк на ўзятак не лётае, ён наводзіць парадак у вуллі. Танежыцы Сл. 3. Малады лес. У маладняку можно набраць грыбоў. Чыжэвічы Саліг. Дзе было гало, тады парос малады лес, дык гэто маладнёх. Карытна Ас. 4. Маладыя людзі (юнакі, дзяўчаты). Ці ты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 386 ▶