Шаркаўшчына - Паставы - Глыбокае - Докшыцы - Лепель - Крупкі Талочын - Дуброўна) i польск. дыял. ciupka тс' (параўн. i польск. праст. ciapa тс') [ЛАБНГ, 4; 391; СПЗБ, 5; БРПС, 2], бел. пераважна паўн. ваздуня 'пабудова ca сценамі для гаспадарчых прылад' i польск. wozownia тс' (параўн. таксама руск. смален., прыбалт. воздвня, укр. дыял. возовня, возівня тс', чэш. сучасн. vozovna 'трамвайнае дэпо') [ДАБМ; 238; SJP, 9; ЭСБМ, 2; СРНГ, 5]. Ba ўсіх гэтых выпадках у першую чаргу варта звярнуць увагу на асаблівасці арэальнага пашырэння намінацый у адзначаных дзвюх суседніх мовах: беларускай i польскай. Гаворачы пра польска-паўночнабеларускія сувязі ў лексічнай i лексіка-семантычнай галіне, трэба памятаць i тое, пгго жыхары поўначы сучаснай Беларусі i сумежных абласцей заўсёды мелі цесныя эканамічныя адносіны праз Заходнюю Дзвіну i Балтыку з самым розным па моўнай прыналежнасці насельніцгвам прыбалтыйскіх тэрыторый, у тым ліку - i з палякамі i іх продкамі. Некаторая колькасць з'яў - лексічных, семантычных, лексіка-фанетычных - аб'ядноўвае паўночныя беларускія гаворкі i з польскімі (i наогул заходнеславянскімі) i з ужо ўзгаданымі рускімі паўночна-заходнімі i балцкімі гаворкамі. Не выключана, што на гэтых землях у свой час існавала нават нешта накшталт моўнага саюзу. Тут i зараз можна назіраць "асаблівы культурны комплекс, які склаўся... ў выніку сумеснага дзеяння шэрагу гістарычных (y шырокім сэнсе слова) фактараў" [СУДНИК, ТОЛСТАЯ, ТОПОРОВ, 1967]. У межах паўночнай групы беларускіх гаворак (пераважна ў яе ўсходняй частцы) занатаваны, у прыватнасці, назвы акрайца хлеба з коранем -кром-\ акрдмак (окрдмык) (Верхнядзвінскі, Полацкі р-ны), пакромак (пакрдмык) (Гарадоцкі р-н), кромка, кромачка, кромушка (Гарадоцкі, Шумілінскі р-ны), крамумачка (Віцебскі р-н) [ЛАБНГ, 4; 322]. Узыходзяць яны да прасл. *kroma / *кготъ 'край, частка', рэфлексы якога маюцца практычна ва ўсіх славянскіх мовах [ЭССЯ, 12; ЭСБМ, 1; ФАСМЕР, 2]. Але ў значэнні 'адрэзаны вяршок ці наогул кавалак хлеба' падобныя найменні, відаць, вядомы ўсё ж такі далёка не ўсюды (параўн. найперш польск. кготка, дыял. кготка, кгитка, skromka, кг от (а) 'адрэзаны кавалак, луста хлеба, скарынка', н.-луж. kšomica 'скарынка, вяршок хлеба, адрэзаны хлебны або мясны кавалак', палаб. кгитка 'акраец, кавалак хлеба', руск. наўг., пск., ленінгр., валаг., алан., анеж., смален., цвяр., тул., тамб., сарат., калуж., курск., варон. кромка, крдма тс', а таксама ўкр. лемк. кромка (крумка) 'акраец, вяршок хлеба'1 [ЭССЯ, 12; ЭСБМ, 1; СРНГ, 23; SLAWSKI, 3 (2 [12])]. На абмежаванасць распаўсюджання адпаведных намінацый у славянскіх мовах 1 Засведчанае ў чэшскай дыялектнай мове адзінкавае абазначэнне хлебнага акрайца skrumka кваліфікуецца як пранікненне з суседняй польскай мовы [ČJA
Дадатковыя словы
абядноўвае, ваздўня, зяў, крамўмачка, крўмка
12 👁