маслт ка, цэнтр. маслёнка, польск. maślanka, чэш. podmdsli тс' [ЛАБНГ, 4; 327; SJP, 4; ČJA, 1; 109]. Вельмі цікавай здаецца i рэгіянальная назва сніткі шн/тка (шнытка), шніць, засведчаная на значным абшары беларускай поўначы ў адпаведным напрамку ад лініі Ашмяны - Лагойск - Барысаў - Крупкі Сянно - Відебск - Гарадок [ЛАБНГ, 1; 262]. Як i ў выпадку з бел. паўн. бацян, у пераважнай болыпасці адзначаных гаворак гэта адзіна магчымае абазначэнне расліны Aegopodium L. [там жа]. На астатняй тэрыторыі асноўнага масіву беларускай дыялектнай мовы ў дадзеным значэнні ўжываецца найменне снлпка (снытка) (параўн. яшчэ зах.-пал. морква тс') [там жа]. Падобная фанетычная i лінгвагеаграфічная дыферэндыяцыя фактычна аднолькавай па сваіх вытоках лексемы, магчыма, абумоўлена якраз той самай шапалявасцю свісцячых у становішчы перад мяккім зычным, якая ўзгадваецца звычайна як агульная рыса заходнеславянскіх (асабліва, польскай) моў i пскоўскіх гаворак [АВАНЕСОВ, 1947; 131-132; МЖЕЛЬСКАЯ, 1963; 89] (параўн. польск. śnieć 'галаўня; грыбок-паразіт (Tiletia) [SJP, 8]). Пэўную ролю пры гэтым, несумненна, мог адыграць i балцкі моўны субстрат. Пра азначаную сувязь паўночных гаворак нашай мовы з заходнеславянскім моўным светам сведчыдь i наступная, праўда, ужо не польска-, a верхнелужыцка-беларуска-руская лексіка-семантычная паралель: бел. паўн. палоць 'палаць, ачышчаць ад пылу i мякіны зерне, крупы' (мяжа пашырэння ў беларускай дыялектнай мове праходзіць прьпсладна па лініі Паставы - Глыбокае - Полацк - Гарадок), пераважна паўн.-велікаруск. (арх., наўг., валаг., цвяр., смален., кастр., ярасл., уладз., калін., арл, прыбалт.) полоть тс', в.-луж. płoć тс' (параўн. бел. паўн.-усх. палаць, паўдн.-зах., зах.пал. апалаць, руск. полоть, укр. палаты, польск. pałač, слц. opalat', славен. pldti палаць') [ЛАБНГ, 2; 241; СРНГ, 29; ЭСБМ, 8]. Некаторыя даследчыкі, i трэба сказадь - небеспадстаўна, лічаць, што адрозненне паміж *polti, poljg (параўн. таксама славен, polti, poljg) i * palati, palajg існавала ўжо ў праславянскай мове [MACHEK, 1957; ЭСБМ, 8]. 3 іншых адпаведных польска-беларускіх ізалексаў i ізасем можна прыгадаць яшчэ бел. паўн. акдп 'капец бульбы' (Мёрскі, Полацкі, Гарадоцкі, Віцебскі, Лёзненскі р-ны) i польск. паўдн., паўдн.-зах. (o)kop(a) тс' [ЛАБНГ, 2; 224; MAGP, 12; 561], бел. паўн. брушка (Браслаўскі, Пастаўскі, Глыбоцкі, Шаркаўшчынскі р-ны), пузца (Крупскі, Дубровенскі, Бялыніцкі, Бярэзінскі pны), пузка (Гарадоцкі р-н) лытка' i польск. паўдн.-зах. brzuszek, brzuszko, brznszez, brzuszcze, brzuszle тс' (параўн. таксама руск. валаг., калуж. брушка лытка') [ЛАБНГ, 3; 91; MAGP, 9; 419; СРНГ, 3], бел. паўн. цупка цура' (крайняя мяжа распаўсюджання акрэсліваецца па лініі Верхнядзвінск
Дадатковыя словы
брўшка, шнітка
8 👁