Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
плямёнаў, жое ў раёны Падняпроўя i Падзісення перасялілася з абласцей, суседніх з арэалам рассялення праляхіцкіх плямёнаў [СЕДОВ, 1970]. Зусім не выключала, што да асаблівасцей таго ж парадку належыдь i паўночнабеларускае паводле лакалізадыі найменне бацян, (буцян) бусел'. Умоўная мяжа яго распаўсюджання ў беларускай дыялектнай мове праходаіць па пунктах Воранава - Ліда - Дзятлава - Навагрудак - Валожын Маладзечна - Лагойск - Барысаў - Крупкі - Круглае - Бялынічы - Быхаў Магілёў - Слаўгарад - Краснаполле, пры гэтым на большай частцы вызначанага арэала (на яго поўначы) адпаведная назва выступав як адзіна магчымы лексічны варыянт, супрацьпастаўляючыся бел. паўдн.-зах. i цэнтр. бусел, зах.-пал. бусэнь (бусён), цэнтр.-пал. бусько [ЛАБНГ, 1; 118]. У этымалагічнай літаратуры дадзенае паўночнабеларускае, ж i іншыя падобныя ўсходнеславянскія абазначэнні (руск. дыял. батян (ботян, ботъян, банан, бадьян), укр. дыял. боцян, боцюн), звычайна разглядаецца ж запазычанне з польск. bocian, дыял. bocan, bociun, bocoń i інш. тс' [ЭСБМ, 1]. Сапраўды, асноўныя раёны існавання назвы гэта вобласць пашырэння заходнеславянскіх моў (параўн. яшчэ в.-луж. baćon, н.-луж. bośon, палаб. bŭot'an, слц. bocian, чэш. дыял. (невялікі арэал на ўсходзе) bocan, bocań, bočan, bočań) [там жа; PCC; ČJA, 1; 118-120]. Польская мова тут, бясспрэчна, так ці інакш паўшіывала на суседнія ўсходнеславянскія мовы: украінскую i беларускую (параўн. занатаваную ў Гродзенскім i Бераставіцкім р-нах i відавочна польскамоўную па сваіх вытоках форму боцян [ЛАБНГ, 1; 118], а таксама ст.-бел. боциян [БУЛЫКА, 1972]), а праз іх пасрэднідгва магла паўплываць i на рускія дыялекты. Але, цалкам верагодна, што ў гаворках на поўначы беларускай тэрыторыі адпаведнае найменне ўжьшалася i спрадвеку. Вельмі істотным для нас у дадзеным выпадку з'яўляецца наступнае: у рускай дыялектнай мове адзначаныя назвы бусла сканцэнтраваны, паводле даных вядомага слоўніка рускіх народных гаворак, якраз толькі на Пскоўшчыне [СРНГ, 2,3]. Даволі блізкі i фармальна, i семантычна адпаведнік паўночнабеларускага намінацыйнага рэгіяналізма падсмеціны 'вадкасць, якая застаецца пасля збівання масла, маслёнка' (Гарадоцкі р-н) [ЛАБНГ, 4; 327] ізноў жа выяўляецца ў польскай мове (параўн. польск. podśmietanie 'самае тлустае малако ў верхняй частцы жбана пад смятанкай; аселае на дне пасудзіны малако наогул' [SJP, 6]. Toe, што дадзенае, роднаснае да прасл. *sbmetana 'смятана; смятанка', утварэнне, магчыма, дастаткова старое ў беларускіх гаворках, сведчыць наяўнасць падобнага, хаця i не зусім тоеснага фармальна, наймення ў балгарскай мове - мътеница маслёнка' [РБС] (параўн. аналагічныя па матьюацыі бел. паўн.-усх. скалоціны, скалдцвіны, зах.-пал. біянка, а таксама i адрозныя ў гэтых адносінах бел. агульн
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

bŭotan, бўсел, бўсько, бўсэнь, бўсён, зяўляецца
9 👁
 ◀  / 386  ▶