папярэдняй літараіуры); АВАНЕСОВ, 1947; 131-132]. Адпаведныя супастаўленні рабіліся i ў галіне лексікі i семантыкі [МЖЕЛЬСКАЯ, 1963; 89100]. Доўгі час лічылася, што вянеды першапачаткова засялілі i асвоілі землі ў басейне ракі Вялікай i Пскоўскага возера i толькі прыкладна праз два стагоддзі прасунуліся ў раёны сучаснага беларускага Падзвіння i Смаленшчыны [СЕДОВ, 1970; 105]. Зараз, аднак, не выключаецца i магчымасць руху насельніцгва ў кірунку з Паўночнай Беларусі на Пскоўшчыну [АБ, 2; 382-383]. У любым выпадку ў Пскоўскую зямлю вянеды як прадстаўнікі паўночна-заходняй групы ранняга славянства маглі трапіць, верагодна, i прайшоўшы праз тэрыторыі Верхняга Панёмання i беларускай Поўначы [СЕДОВ, 1970; 107]. Да таго ж вянедаў, несумненна, так ці інакш варта разглядаць як продкаў усіх крьюічоў - думаецца, пэўная пераемнасць, у тым ліку i моўная, паміж першымі крывіцкімі плямёнамі i іх пазнейшымі суродзічамі ўсё ж такі існавала. Магчымай моўнай ілюстрацыяй да сказанага вышэй з'яўляецца, у прьгоатнасці, паўночнабеларускае рэгіянальнае найменне агрэху пры ўзворванні целізна (цілізна, чылізна, сілізна), мн. - цялёзны, адзначанае прыкладна ў межах тэрыторыі, якая акрэсліваецца лініяй Браслаў Шаркаўшчына - Полацк - Лепель - Сянно - Лёзна [ЛАБНГ, 2; 141]. Ba ўсіх астатніх беларускіх гаворках у гэтым значэнні выступаюць разнастайныя варыянты назвы агрэос. opk, урэк, узрэк i інш. [там жа]. У польскай дыялектнай мове паўдн. i паўн.-усх. całizna таксама мае семантику 'агрэх, не кранутая плугам зямля' i яшчэ 'мацярык; тоўшча', цаліна' [MAGP, 12; 601; ЭССЯ, 3]. Падобныя абазначэнні сустракаюцца, акрамя таго, на чэшскай дыялектнай тэрыторыі (мар. celizna 'снежнае покрыва'), у верхнелужыцкай мове (cylizna цэлае') i ў рускіх гаворках (дыял. целызна цаліна' i, асабліва, смален. телтмы агрэхі', вяц. челыжня агрэх') [ЭССЯ, 3]. Нам, на жаль, пакуль невядома, ці існуе аналагічная намінацыя ў рускіх пскоўскіх гаворках. Праславянскі характар указанай формы фактычна не выклікае сумненняў: прасл. *celizna - утварэнне ca значэннем зборнасці ад прыметніка *ceh, блізкае да *celina [ЭССЯ, 3] (параўн. бел. цаліна, руск. целина, а таксама бел. цалік цаліна', дыял. агрэх', цальнік, цаляк тс' [ЛАБНГ, 2; 141]). 3 другога боку, яшчэ А. Брукнер адзначаў, што дадзеная лексема хутчэй за ўсё або ўласна польская, або заходнеславянская па паходжанню [BRbCKNER]. Вельмі цікавае ў гэтым сэнсе руск. вяц. чельхжня. У вяцкіх i некаторых сумежных гаворках таксама зафіксаваны шэраг з'яў, якія маюць выразныя паралелі ў той жа польскай мове. Вяцічы, як вядома, былі надта блізкія ва ўсіх адносінах да радзімічаў i суседзілі з імі. Апошнія ж, паводле аднаго з меркаванняў, падмадаванага i факталагічна, былі адным з усходнеславянскіх
Дадатковыя словы
зяў, зяўляецца
5 👁