беларускай тэрыторыі", i далей - ...паўночнарускі" элемент хутка паглынаўся ў Літоўска-Рускай дзяржаве больш модным у сацыяльнаэканамічных i культурных адносінах паўднёварускім" элементам. Рэшткі іх у сучасных беларускіх гаворках захаваліся на абмежаванай тэрыторыі поўначы i паўночнага ўсходу ў выглядзе цокання i некаторых іншых рыс, якія ў мінулым былі распаўсюджаны значна шырэй" [АВАНЕСОВ, 1947; 123, 134-135]. Добра вядома i тое, нгго калісьці на ўказаным абшары прышлыя славянскія каланісты сутыкнуліся i ўступілі ва ўзаемадзеянне з абарыгеннымі балцкімі (a часткова, i фінскімі) плямёнамі [СЕДОВ, 1970; 92-103; АБ, 3; 3031]. Разам з тым, шэраг паўночнабеларускіх намінацый мае даволі дакладныя аналогіі ў заходнеславянскіх, i найперш польскай, мовах. Гэта тым болын цікава, бо паўночная трупа беларускіх гаворак не знаходзідца ў зоне непасрэднага кантакту з арэалам польскай мовы, a праз яе - i з заходнеславянскім моўным кантынуумам. Сапраўды, уласна паланізмаў сярод адпаведных рэгіянальных моўных сродкаў практычна не выяўлена. Гэтым паўночная трупа гаворак выразна адрозніваецца ад заходняй i паўночна-заходняй дыялектных зон, якія справядліва лічацца зонамі польскамоўнага уплыву (як на дыялектным, так i на пазадыялектным узроўнях) на гаворкі этнагенетычнай базы беларускай мовы. У болынасщ выпадкаў мы пакуль можам проста засведчыць наяўнасць пэўнай агульнасці ў дачыненні да асобных паўночнабеларускіх i польскіх (а часам i піырэй заходнеславянскіх) найменняў. Адказ на пытанне аб вытоках дадзеных з'яў у беларускай дыялектнай мове (i, такім чынам, у той ці іншай ступені вырашэнне праблемы паходжання самой паўночнай трупы беларускіх гаворак), відавочна, трэба шукаць у этнічнай гісторыі беларускамоўнага насельніцтва адзначанага рэгіёна нашай краіны. Некаторыя з названых моўных адрозненняў, несумненна, з'яўляюцца храналатічна значна старэйшымі за многія, інавацыйныя па сваім характары, заходнія i паўночназаходнія занальныя намінацыі i ўзніклі хутчэй за ўсё яшчэ ў прабеларускую i прапольскую эпоху. У сувязі з гэтым вялікую цікавасць выклікае вядомае меркаванне аб праляхіцкіх, ці вянедскіх каранях крывічоў (а не выключана, i славен наўгародскіх), якое знайпіло падцвярджэнне i ў матэрыялах археалагічных экспедыцый, i ў асобных лінгвістычных фактах [СЕДОВ, 1970; 71, 105-108]. Дадзеная гіпотэза ўзгадваецца найперш у дачыненні да пскоўскай крывіцкай трупы. Ужо даўно была звернута ўвага на пэўную блізкасць пскоўскіх (y тым ліку i старапскоўскіх) гаворак з заходнеславянскімі, i асабліва - польскай, мовамі. Гэта неадрозненне мяккіх фрыкатыўных свісцячых i шыпячых, спалучэнні кл, гл на месцы праславянскіх *tl, *dl i інш. [СЕДОВ, 1970; 106-107 (туг жа гл. i спіс
Дадатковыя словы
зяў, зяўляюцца
4 👁