Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
В.Дз. Астрэйка ПО ЛЬСК А-П АЎНОЧНАБЕ Л АРУ СКІЯ ЛЕКСІЧНЫЯ СУВЯЗІ T. зв. паўночная група - адно з найменш даследаваных i даволі загадкавых у плане паходжання ўтварэнняў на тэрыторыі пашырэння этнагістарычнай сукупнасці беларускіх гаворак. На сённянші дзень не вызначаны дакладна i яе статус у беларускай дыялектнай мове, у межах якой, як вядома, адначасова з этнагенетычнымі па сваіх вытоках дыялектнымі фарміраваннямі існуюць своеасаблівыя наддыялектныя i пераважна культурна-гістары ч ныя паводле генезісу яднанні мясцовых гаворак дыялектныя зоны [КРЫВІЦКІ, 2003; 135-144]. Своеасаблівасць маўлення жыхароў поўначы нашай краіны вызначаецца адносна невялікай колькасідо рыс у асноўным лексічнага i лексіка-семантычнага парадку. Адзначаныя тут некаторыя факты фанетычнага i марфалагічнага ўзроўняў мовы ў болыыасці сваёй маюць лексічна абмежаванае ўжьгоанне. Такім чынам, паўночнабеларускія моўныя адрозненні, як i занальныя моўныя асаблівасці [там жа], з'яўляюцца монаструктурнымі па сваім характары. Гэта дае нам падставы разглядаць паўночную трупу гаворак менавіта як адно з занальных структурна-тэрьітарыяльных адасабленняў у межах беларускай дыялектнай мовы. У склад паўночнабеларускага моўнага комплексу ўваходзяць, папершае, асаблівасці, якія належаць да агульнаславянскага лексічнага фонду. Значная колькасць адпаведнікаў выяўляецца i ў намінацыйных сістэмах сумежных балцкіх моў, a таксама рускіх паўночных (асабліва паўночназаходніх: пскоўскіх, смаленскіх. наўгародскіх) гаворак. У дадзеных адносінах паўночная група беларускіх гаворак i дыялекты адзначаных суседніх моў, несумненна, павінны разглядацца як адносна адзіная прастора, зона сумеснай балта-ўсходнеславянскай моватворчасці. У сувязі з гэтым варта прыгадаць, што карэннае славянскае насельнідгва адпаведнага рэгіёна некалі ўваходзіла ў склад крывіцкай племянной групоўкі, у якой, апрача полацкіх, вылучаліся яшчэ крывічы пскоўскія i смаленскія [СЕДОВ, 1970; 92-103]. Пра ўдзел i лёс т.зв. паўночнарускага", крывіцкага пачатку ў гісторыі складвання беларускай мовы пісаў у свой час акад. P. I. Аванесаў: "... як вядома, крывічамі была заселеная значная частка беларускай этнаграфічнай тэрыторыі (сучасныя беларускія гаворкі захавалі сляды гэтага элемента ў складзе беларускай мовы, праўда, толькі на абмежаванай прасторы поўначы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляюцца
4 👁
 ◀  / 386  ▶