Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
звяртаў увагу яшчэ А. Брукнер [BRUCKNER]. Ён, праўда, падкрэсліваў верагоднасць таго, што гэта ўласна польская семантычная рыса [там жа]. Цалкам магчыма, канечне, тут весці размову пра праславянскае дыялектнае адрозненне i рэканструяваць, такім чынам, паўн.-слав. *kroma 'адрэзаны кавалак чаго-н/ 'край чаго-н.' [SLAWSKI, 3 (2 [12])]. Трэба сказадь, аднак, што ў помніках польскага пісьменства адпаведныя лексемы фіксуюцца даволі позна - толькі з XV (форма kromkd) i XVI (форма kroma) стст. [там жа]. У любым выпадку, бліжэйшыя аналогіі адзначаным паўночнаславянскім назвам выяўляюцца ў гаворках сумежных балцкіх моў (параўн. літ. kramsoti, kramsnoti 'кусаць, жаваць', krimsti грызці', лтш. kramsit 'жаваць, кусаць', krimst грызці' [ЛАУЧЮТЕ, 1982; 143; ЭСБМ, 1]. Дадзеная моўная асаблівасць, несумненна, можа разглядацца як супольная для паўночных славян i балтаў. Маўленне разнамоўных насельнікаў акрэсленага рэгіёна аб'ядноўвае, акрамя таго, i адна лексіка-фанетычная рыса. У гаворках на поўначы Беларусі амаль паўсюдна спарадычна ўжьюаюцца абазначэнні ндраст (нараст) 'нераст у рыбы' (Мядзельскі, Докшыцкі, Пастаўскі, Браслаўскі, Шаркаўшчынскі, Мёрскі, Верхнядзвінскі, Расонскі, Полацкі, Шумілінскі, Гарадоцкі, Віцебскі, Лёзненскі, Бешанковідкі, Лепельскі, Чашшцкі, Сенненскі, Крупскі р-ны), 'рыбіная або жабіная ікра' (Браслаўскі pн), нараставаць 'нераставаць, адкладаць i апладняць ікру (пра рыб)' (Вілейскі, Пастаўскі, Глыбоцкі, Браслаўскі, Мёрскі, Верхнядзвінскі р-ны) [ЛАБНГ, 1; 327; ЖЫВ.СВ.; 132, 155]. На ўсёй астатняй тэрыторыі пашырэння беларускай дыялектнай мовы ў дадзеных значэннях выступаюць назвы з іншай агаласоўкай кораня: нёраст (нэраст), нёрасць, нёрас, нераставацъ (нэраставацъ), нерасаваць [там жа]. Найменні з такім жа вакалізмам, як i ў адзначаных паўночнабеларускіх намінацый, сярод славянскіх моў сустракаюцца толысі ў польскіх гаворках (параўн. польск. mrzost нераст', mrzoszczyč siq нераставаць', narościć 'апладняць (пра курэй)') i ў паўночнавелікарускіх дыялектах (параўн. руск. норос, ндрост паўн,, арх. 'рыбіная або жабіная ікра', арх., валаг., наўг., калін. нераст', валаг. ндрость нераст', нороститься нераставаць'), утвараючы разам аіульную ізаглосу з літ. narštas, naršas ікра', narštytis нераставаць', лтш. narsts 'нераст, цечка' [ЭСБМ, 8; СРНГ, 21; ЭССЯ, 25; ФАСМЕР, 3]. У дадзеным выпадку, як i ў папярэднім, ёсць падставы для аднаўлення прасл. *norstb, што чаргаваннем карнявога вакалізму звязана з *nerstb [ЭСБМ, 8; ЭССЯ, 25; ФАСМЕР, 3]. 3 другога боку, тут мог праявіцца i моўны субстрат, які ў болыпай або ў меншай ступені выяўляецца на ўсёй названай тэрыторыі. Пра магчымасць таго ці іншага ўплыву з боку балцкіх моў сведчыць i наяўнасць у беларускіх гаворках варыянта нараст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абядноўвае, норостйться
12 👁
 ◀  / 386  ▶