Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
Пэўнае месца сярод паўночнабеларускіх намінацыйных рэгіяналізмаў займае i агульная для акрэсленага балта-паўночнаславянскага абшару лексіка германскага паходжання. Болыпасць германізмаў беларускай мовы сканцэнтравана, праўда, у гаворках паўночна-заходняй i заходняй дыялектных зон, i трапілі яны сюды ў асноўным праз пасрэдніцтва польскай мовы. 3 паўночнабеларускіх намінацый германамоўнымі па сваіх вытоках з'яўляюцца, магчыма, назвы слігі (слугі, спёгі, шлігі, шлягі% слюгавіна (шлюгавта) 'падваліна, папярочныя бярвенні, якія ўрубліваюцца ў першы вянок зруба i на якія потым накладаецца падлога', адзначаныя ў вузкай стужцы гаворак у напрамку на паўноч ад лініі Браслаў - Верхнядзвінск Расоны - Полацк - Шуміліна - Гарадок - Віцебск на фоне бел. зах. лагц лёгар ( ням. дыял. Ićger), усх. падмоснікі, паўн.-зах. балька, мін. p., слуцк. p, цэнтр.-пал. падвалма) [ЛАБНГ, 4; 45]. Паходжанне адпаведных найменняў у славянскіх мовах (параўн. польск. slega 'наземная бэлька, якая абапіралася на сценкі будынка (у старых канструкцыях дахаў), руск. арх. слега (сляга) 'тонкае доўгае бервяно', дан. слёга 'тонкая доўгая жэрдка', алан, ослеги, слеги ' тоўстыя калы', пск., цвяр. переслега папярочка', a таксама ўкр. сліги, сляж 'тоўсгая папярочка, масток') не зусім яснае [ФАСМЕР, 3]. Прамыя адпаведнікі маюцца i ў балцкіх мовах: літ. slćgos 'падваліна, лагі' [СПЗБ, 4] i лгш. slega бэлька' [ЛАУМАНЕ, 1977; 87]. Але гэта хутчэй за ўсё якраз славізмы [там жа]. Славянскія словы ў свой час параўноўваліся i з літ. slčgti, slćgiu ціснуць' [ФАСМЕР, 3]. Вельмі надзейным нам здаецца i супастаўленне з лтш. slenge, slengis 'дзвярны вушак' [там жа]. Апошняе ж некаторымі даследчыкамі тлумачыцца менавіта як запазычанне з сяр.-н.- ням. slenge рамка' [MŬHLENBACH]. Паўночная трупа гаворак, ці, дакладней, паўночная дыялектная зона, як бачна, прадстаўляе сабой даволі своеасаблівае i адметнае ўтварэнне ў межах беларускай народна-дыялектнай мовы. У адрозненне ад многіх ініных занальных яднанняў беларускіх гаворак, чыю спецыфіку вызначаюць пераважна асаблівасці інавацыйныя, абумоўленыя разнастайнымі кулыурнагістарычнымі кантактамі беларусаў з суседнімі этнасамі, паўночнабеларускі занальны моўны комплекс складаецца акрамя таго i ў першую чаргу ca з'яў ў храналагічна плане дастаткова старых, рэліктавых, тых, што бяруць пачатак яшчэ ў дадыялектную эпоху. Далейшае дэталёвае вывучэнне паўночнабеларускіх моўных рыс мае, такім чынам, важнае значэнне: яно не толькі дазволіць высветліць пэўныя асаблівасці фарміравання сучаснага моўнага ландшафту нашай краіны, але i дапаможа раскрыць некаторыя істотныя моманты ў працэсе станаўлення i існавання саміх беларусаў як асобнага ўсходнеславянскага этнасу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяў, зяўляюцца, слігй
10 👁
 ◀  / 386  ▶