Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
Падставай дня пераносу наймення івалгі, якое працягвае *žblna2, на Merops apiaster L. з'яўляецца падабенства па кодеры, параўн. у папулярных арніталагічных апісаннях: "Афарбоўка [шушкі] вельмі яркая: у апярэнні шмат пёраў з зялёнымі, блакітнымі, жоўта-рыжымі адценнямі. Галава зверху кангганавая, з бакоў зеленавата-блакітная. Палоса за вокам i пад ім, пёры на вушах - чорныя. Падбародак i горла ярка-жоўтыя. Доўгая чорная дзюба крыху як бы загнутая ўніз. Спіна зверху бліжэй да галавы кангганавая, яе ніз i паясніца - залаціста-рыжыя. Хвост зеленавата-сіні, доўгі... Ногі карычняваташэрыя"1. Упершыню на тэрыторыі распаўсюджання беларускіх (палескіх) гаворак ад Олтуша i Лукава Маларыцкага раёна на захадзе рэгіёна праз цэнтральнапалескія Беражное i Кароб'е Столінскага (yce - Брэсцкай вобл.) i да Баравога Лельчыцкага раёна Гомельскай вобл, на ўсходее гэтыя назвы былі зафіксаваныя жытомірскім дыялектолагам M. Ніканчуком (натуральна, разам з палескімі ўкраінскімі) у добра вядомай спецыялістам слоўнікавай падборцы "ГІалескія назвы іпушак" з карэктнай паметай верагодна" (для 'Merops apiaster L.'): жовня1 2. Некалькі пазней у "Матэрыялах для дыялектнага слоўніка Гомелынчыны" адзначаны аналагічны арнітонім, але без дакладнай таксанамічнай прывязкі, які, на нашу думку, таксама можа быць суаднесены з зазначаным відам (хаця i тут верагодна", таму што нельга цалкам выключыць магчымасць аднясення наймення да зялёнага дзятла Picus viridis L.): Жауна ж. 1. заал. Жаўна. Жауна есъ толы (Лядцы Светлагорскага, Навінкі Калінкавіцкага, Вуглы Ельскага раёнаў)3 4. Нарэшце, яшчэ больш на поўнач - у Вецярэвічах Пухавіцкага раёна Мінскай вобл, адпаведную лексему, якую зноў-такі, як мы лічым, трэба звязваць з Merops apiaster L., фіксуе буйнейшьі збор беларускай дыялектнай лексікі "Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй часткі Беларусі i яе пагранічча": Жоўна ж. Жаўна. Жоуна - птушка з дліннай дзюбай, язык длінны, пчол есць. Відаць, у даным выпадку можна следам за Г. Цыхуном гаварыць аб "тэрытарыяльных амонімах"5, у ролі якіх тут выступаюць лексемы, якія 1 Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія i тыя, пгго знаходаяцца пад пагрозай знікнення віды жывол i раслін. Мн.5 1993. C.64; гл. таксама: Жизнь животных в шести томах. Том 5. Птицы. М., 1970. С. 423; з вычарпальнай паунатой аб гэтым: Гладков Н.А. и др. Определитель птиц СССР. М., 1964. С. 294-295. 2 Никончук Н.В. Полесские названия птиц // Лексика Полесья: Материалы для полесского диалектного словаря. М., 1968. С.448. 3 Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомелынчыны// Беларуская мова i мовазнаўства, вып.З, 1975. С. 139. 4 Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй часткі Беларусі i яе пагранічча, т.2. Мн., 1980. С. 144. 5 Цыхун Генадзь. Арэальныя аспекты семантычнай рэканструкцыі // Studia etymologica Bmnensia 1. Bmo, 2000. C
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гомелынчыныіі, жывбл, зяўляецца, каробе
5 👁
 ◀  / 386  ▶