I. Вайцяховіч1 ca знаменальным, як высвятляецца, апісаннем - "жовна, ждуна... птушка асобага роду з доўгім языком, якая ўжьюае пчол" (на гэтыя лексемы звярнула ўвагу вядомая даследчыца украінскіх дыялектаў Я. Закрэўская1 2), i паўднёвапольскіх, па даных Я. Струтыньскага3, гаворках у падобных назвах фіксуюцца значэнні Merops'. Семантыку гэтых найменняў падрабязна прааналізавала ў свой час Г. Клепікава4. Традыцыйнай этымалагічнай версіяй для прасл. *žblna 'дзяцел; івалга' з'яўляецца золіжэнне з прасл *žbltb жоўты' i яго балтыйскімі адпаведнікамі, якія працягваюць i.-e. *g'hel- або *ghel- (*ghel~) 'жоўты, зялёны, блакітны, шэры'5. Аднак на супярэчлівасць гэтай этымалогіі ў адносінах да дзятлавых, галоўным прызнакам якіх з'яўляецца ўсё ж такі не колер, a здольнасць дзяўбаць ці стукаць, i ў прьюатнасці чорнага дзятла, ўказаў В Махэк, прапанаваўніы золіжэнне *žblna з літ. gilti, gelti жаліць'6. Гэтую думку падтрымала Я. Закрэўская7, а далей развіў Ю. Аткушнчыкоў, які ўдакладніў, што літ. корань *ge/~ азначае не толькі жаліць', але i даўбаць'8. На іншым матэрыяле атрымала той самы вынік I. Пятлёва9. Відаць, ёсць падставы падзяляць *žblnaj 'дзятлавыя; (чорны, зялёны) дзяцел' i яго славянекія кашынуанты, у якіх працягваецца семантыка даўбаць', i *žblna2 івалга' c першасным значэннем 'жоўтая (з адценнямі); жоўта-зялёная гпушка'10. 1 Войцехович Ив. Собрание слов малороссийского наречия // Труды общества российской словесности при Московском университете, ч.Ш. М., 1823. С.284-326. 2 Закревська Я.В. Назви дятла в західних говорах украі'нськоі мови // Дослідження i матеріали з украінськоі мови, т.З. Киі'в, 1960. С.71. 3 См. подробнее: Stmtyński J. Polskie nazwy ptakow krajowych. Wroclaw etc., 1972. C.43. 4 Клепикова Г.П. Значения славянских орнитологических названий, восходящих к *žblna // Проблемы индоевропейского языкознания: Эподы по сравнительно-исторической грамматике индоевропейских языков. М., 1964. С. 106-114. 5 Гл.: Антропов Н.П. Этимологический словарь...С. 249-250; найбольш падрабязна ў ЭСБМ, 3, 220,238; з апошніх крыніц гл. таксама: Етимологічнии словник украінськоі мови. Том другий / Д - Копці. К., 1985. С. 202 (ва ўсіх слоўніках - амаль вычарпальная папярэдняя літаратура). Аб балта-слав. i i.-e. каранях гл. яшчэ: Петлева И.П. Этимологические заметки по славянской лексике. VI // Этимология. 1975. М., 1977. С. 49; Топоров В.Н. Прусский язык. Словарь / Е-Н. М., 1979. С. 199. 6 Machek V. Einige slavische Vogelnamen // ZfslPh, 20, 50-51; далей - Machek V. Etymologicky slovmkjazyka českćho. Praha, 1971. C. 729-730. 7 Закревська Я.В. Назви дятла...С. 70-71. 8 Откупщиков Ю.В. Из истории индоевропейского словообразования. Л., 1967. С. 247-249. 9 Петлева И.П. Этимологические заметки.. С. 47-49. 10 Якраз такі падзел прапанаваўся намі раней, гл.: Антропов Н.П. Этимологический словарь...С. 249-251. "Старажьггную аманімію назваў розных птушак" дапускаў тут i А. Супрун (ЭСБМ
Дадатковыя словы
geі, етймологічнйй, ждўна, західнйх, збліжэнне, зяўляецца, киів, кйі'в, матеріалй
4 👁