матэрыялах, якія захоўваюцца ў адпаведных навуковых установах, i, падругое, апісаннем яго ў навуковай літаратуры. Усё гэта, натуральна, прама тычыцца i арніталогіі. У адпаведнасці з названымі крытэрыямі на тэрыторыі Беларусі зараз налічваецца 305 відаў птушак, у тым ліку 225 тых, што стала гняздуюцца, a таксама адносна невялікая колькасць пралётных, зімніх i залётных1. Сярод апошніх ёсць, напрыклад, такія экзатычныя для беларускай фауны персанажы, як пелікан1 2 ці фламінга3. Ужо два з паловаю дзесяцігодцзі таму назад арнітолагамі адзначаны "некаторая стабілізацыя i закончанасць інвентарызацыі арнітафауны рэспублікі"4. Між тым, уяўляецца, што ў дадатак да двух прыведзеных вышэй асноўных крытэрыяў можа быць высунуты дадатковы трэці, менавіта ж народная памяцъ, адлюстраваная ў мове, г.зн. фіксацыя ў ёй, перш за ўсё, зразумела, у дыялектнай, найменняў пггушак (арштонімаў), якія б адназначна, уласна - тэрміналагічна, паказвалі б на вызначаны від. Добрай ілюстрацыяй заяўленага палажэння з'яўляюцца назвы Merops apiaster L., якія, на наш погляд, звязаны з лексемамі, што працягваюць прасл. *žblna. Як правіла, да *žblna адносяцца найменні некалысіх відаў дзятлавыхзвычайна жаўны (чорнага дзятла) Diyocopus martius L. i зялёнага дзятла Picus viridis L., а таксама івалгі Oriolus oriolus L. (значна радзей)5. Толькі ў заходнеўкраінскіх, a менавіта ў наваколлі Ковеля, што ўпершыню зафіксаваў 1 Никифоров M.E., Козулин AB., Гричик В.В., Тишечкин АК. Птицы Беларуси на рубеже XXI века: Статус, численность, распространение. Мн., 1997. С. 3-13, 164-172. 2 Аденачауся не толькі на поўдні, дзе б яго лагічна чакаць (Прыпяць i раСн Рэчыцы па Дняпры), але i значна болып на поўнач - у 1860 г. у Барысаўскім i нават Лепельскім паветах; гл.: Федюшин АВ., Долбик М.С. Птицы Белоруссии. С. 213. Цікава, што ў 1982-1990 гг. ён рэгістраваўся ўжо чатыры разы, гл. Никифоров М.Е. и др. Птицы Белоруссии... С.24. 3 Адаіны раз ён, паводле паведамлення мясцовага аматара прыроды АМ. Плакса, бьгу выяўлены ў 1961 г. у наваколлі в. Лань у Нясвіжскім раёне. "При попытках загнать ее вместе с домашними гусями в сарай, - пісаў амагар-карэспандэнг, - взлетела, поражая красотой своего розового оперения"; гл.: Там жа. С. 215. 4Долбик М.С. Ландшафтная структура орнитофауны Белоруссии. Мн., 1974. С.20 (з акгуальнай заўвагай: "В последние два десятилетия состав птиц пополнялся за счет редких пролетных, а также залетных и расселяющ ихся на гнездовье видов [курсіў наш. - М. А.]"). Десяцігоддзем паздней склад беларускай арнітафауны быў аўтарам удакладнены, гл.: Долбік М.С. Рэвізія саставу i размеркавання арнітафауны Беларусі // Весці АН БССР. Сер. біял. навук. 1985. С. 85-89 (але яшчэ без Merops apiaster L.). Болып падрабязна гл.: Антропов Н.П. Этимологический словарь белорусских названий птиц // Названия птиц в белорусском языке на общеславянском фоне/ Приложение 1. Дис.... канд. филол. наук. Мн., 1982. С. 249-251 (з адпаведнай літаратурай
Дадатковыя словы
бьгў, зяўляюцца, фонеі
3 👁