РАЗДЗЕЛ II. НАВУКОВЫЯ ДАСЛЕДАВАННІ М.П. Антропаў ЛІНГВІСТЫЧНЫ КРЫТЭРЫЙ ДЛЯ APHITAЛАГІЧНАЙ СІСТЭМАТЫКІ I ГЕАГРАФІІ? Хаця пытанне, вынесенае ў загаловак гэтага паведамлення, падаецца, на першы погляд, некалькі незвычайным, абсалютна новым яно усё ж такі не з'яўляецца. Не маючы поўнай інфармацыі аб даследаваннях, якія асвятляюць патэнцыяльныя ўзаемаадносіны лінгвістыкі i арніталогіі (няма, праўда, i ўгоўненасці ў тым, нгго яны такія ўжо шматлікія), зазначу нам вядомае болыл чым за паўвекавой даўніны манаграфію славацкага моваведа i арнітолага Оскара Фер'янса "Славацкія арніталагічныя найменні з ішострацыйным ключом для вызначэння славацкага птаства"1. Цяперашні зварот да гэтай тэмы выкліканы жаданнем болып дакладна высветліць сітуацыю з геаграфічным распаўсюджаннем жаўны залацістай1 2 Merops apiaster L., якую, на наш погляд, былі падставы - i ў першую чаргу лінгвістычныя - уключыць у сістэматычны спіс шушак Беларусі нават раней, чым гэта зрабілі арнітолагі3. Вядома, што ўвядзенне новага віду ў сістэматыку таго ці іншага рэгіёна абумоўліваецца, па-першае, наяўнасцю ўзораў віду ў калекцыйных 1 Ferians O. Slovenskć omitologickć nazvoslovie z obrazkovym kl'učom рге určovanie slovenskćho vt&ctva. Bratislava, 1942. 2 У айчыннай арніталагічнай літаратуры замацавалася поўнае запазычанне з адпаведнай рускай іэрміналогіі - шнурка заіаціст ая (дарэчы, упершыню менавіта гэты тэрмін ужыў А. Супрун у артыкуле Жаўна" у ЭСБМ, 3, 220) з яўна неўдалым па-беларуску шнурка. Таму падаецца, пгго лепш выкарыстоўваць уласна беларускі тэрмін ж ауна заш ціст ая, сушасць (i дакладнасць) першай часткі якой будзе зразумелай з далейшага выкладання, другая ж з'яўляецца звычайным таксанамічным паліятывам. 3 Упершыню птушка адзначана ў кн.: Никифоров M.E., Яминский Б.В., Шкляров ATI. Птицы Белоруссии: справочник-определитель гнезд и яиц. Мн., 1989. С 250, - аднак яшчэ у 1887 г. яна фіксавалася ў Палессі, гл.: Никольский А.М. Животный мир Полесья // Приложения к очерку работ Западной экспедиции по осушению болот 1873-1898 гг. СПб., 1899 (гэта сведчанне, якое раней лічылася абсалюгна недакладным (гл., напрыклад, амаль неітпыўную ацэнку указанай працы: Федюшин АВ., Долбик М.С. Птицы Белоруссии. Мн, 1967. С. 10), было рэабілітаванае" толькі праз стагоддзе, параўн.: Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія i тыя, што знаходзяцца пад паірозай знікнення віды жывёл i раслін. Мн., 1993. C
Дадатковыя словы
klučom, зяўляецца, ферянса
5 👁