ЗЯХАЦЬ незак. Хацець таго, што ёсць у іншых, зайздросціць. Чаго ты зяхаяш на чужоё дабро? КАЎБЕЛЬ ж. Вісячая калыска. Дзіця з каўбелі вывалілось, дзеці ня даглядзелі. КАШАРЫЦЦА незак. 1. Старанна мыцца. Хваціць кашарыцца, сарокі на хвасьце панясуць. 2. Прыбіраць, чысціць памяшканне. Хату кашарыла дзет, пакуль да ладу ў сё давяла: КАРЦЕЦЬ незак. Вельмі хацець. Мне карціць пабыць у горадзя. КІЛУН м. Мужчына, які хворы на грыжу. Кілуну ня можна паднімаць нічого цяжкаго. КЛЯМАР м. Прыстасаванне, скаба для змацавання чаго-н. Клямарамі зьбіваюць у плыця палены пасъля таго, як іх зъвяжуцъ віткамі. КОТБА ж. Від свярдла. Лягчэй цвік забіваць, калі корбай наробіш дзіраку паленя. КОЎТАЦЬ незак. Глытаць. Горло баліць, так коўтаць нават ня магу воду. KPAHT м. Кран. Крант цячэ, вадышмат глуміцца пачом зра, рамантаваць конча трэба. КРЭЙДА м. Мел. Няма чым запісаць на дошцы заданё, крэйду сьпісалі. КУЛЁМ прысл. Стрымгалоў, як мага. Як загарэлась хата i дым павярнуу, то с-пад Нёмна кулём ляцеу тушыць. ЛАБАЦІНА ж. Вялікі лоб. Еш, ня крыўляйся. бо na лабаціне лошка паходзщъ. ЛАЖБІНА ж. Лагчына. У лажбіня добрая трава вырасла. ЛАДНЫ прым. 1. Добры, адкормлены. Ладны кабан вырас, пара калоцъ. 2. Дарослы. Які ладны хлопяц вырас, хоць у беднаьці весь час жылі. ЛАЙДАЧЫНА м. Гультай, лайдак. У лайдачыны ня баляць ні ручкі, ні плечкі. ЛАМАЧЫНА ж. 1. Зламаная палка. Вазьмі ламачыну i адганяй карову, а то ў жыта зойдзя. 2. перан. Няздольны чалавек да работы, няумека. Што ад гэтай ламачыны хацець: ні цьвік забіць, ні доску адгабляваць - нічога ня можа. ЛАПАТАЦЬ незак. Гаварыць без прыпынку, перапынку. Якоё здароўё мая яна, кап столькі лапатаць. ЛАПАТКА ж. Мяса з плечавой часткі тушы. 3 лапаткі катлецікі смашнейшыя, чым ca сьцягна. ЛАЎЧЭЙ прысл. 1. Лепш. Ён лаўчэй накідая гной, як дзеўка. 2. Зграбна. Лаўчэй есьці драўлянай ложкай капусту, чым жалезнай.
16 👁