Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
ЛОГМА (ЛЯЖАЦЬ) 1. Неапрацаваная зямля. Зямля ляжыць логма, атдыхнула, трэба гараць пачынаць. 2. Без прасыпу. Цэлы дзень логма ляжыць у пасьцелі, ня зварухнецца нават. Дзе сілы ўзяць, кап столькі спаць. ЛІПЕЦЬ незак. 1. Чуць жыць, дыхаць. Няма здароўя, усё забрала хвароба, хіба гэто жыцё, толькі ліпіць. 2. Трываць. Туфлі парвалісь, падэшва ледзь ліпіць. ЛІЦАВАЦЬ незак. Перашываць на адваротны бок. Паліто ліцавала, цяпер як новаё. ЛУКАТКІ мн. Ісці зігзагам. Як нап’ецца, дык ходзіць толькі лукаткамі. ЛУПЫ мн. Вялікія тоўстыя губы. Ня npaci нічога, бачыш як лупы надуў, ня дасьць. ЛУЧОК м. Полка (палатно), нацягнутая на паўкруг i прымацаваная да касы для адкідвання аўса, ячменю, грэчкі пры касьбе. Буду касіць авёс, малы вырас, трэба касу з лучком наладзіць. МІЗЭРА м. Малы, худы, нікчэмны. Такі ўжо мізэра ўрадзіўся, што шкура i косьці. МІНУЦІНА ж. Мінута. Калі выдарыцца вольная мінуціна, я тады вышывала. МУКАЦЬ незак. Мыкаць. У хляве галодная карова мукая, трэба сена дацъ. МУЧАЛЬНІК м. Мучанік. Вот ужо за жыцё своё нацярпеўся гэты мучальнік. МЭНКА ж. Мука. Замужам было ня жыцё, а адна мэнка. МЭНЧЫЦЬ незак. Мучыць. Мэнчылі, катавалі хлопца, як толькі маглі гэтыя ірады. НАГОЛО прысл. Нагала. Галава была пастрыжана наголо машынкай. НАЛАМАЦЦА зак. Навучыцца чаму-н, прывучыцца да чаго-н. Наламаўся гаварыць па-англійскі. НАРЫЦА ж. Хвароба коней, пры якой на шыі, плячах з’яўляюцца прагніўшыя месцы. Убілась нарыца каню на шыі. НЯЛЁГКАЯ (СІЛА) ж. Злая сіла. Прынесла сюды няведама адкуль нялёгкая. ПАБУЦЬВЕЦЬ зак. Ад сырасці падгнісці. Пабуцьвелі падваліны ў хаця, трэба мяняць. ПАВАШАВАЦЬ зак. Многа i цяжка пакідаць што-н. Павашавала зямлі пакуль пракапалі канаву, кап вада сышла. ПАГАЛОЎШЧЫНА ж. Падушны падатак. За польскім часам плацілі пагалоўшчыну.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 386  ▶