Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
ГУКАЦЦА незак. Мець злучку з кабаном. Сьвіня пачала гукацца, трэба весьці да кныра. ДАПІНАЦЬ незак. Да ўсяго даходзіць, дабірацца. Яна да ўсяго пасьпявая дапяць: і ў лес, i за лес, і пагуляць. ДАЦЫБАЦЬ зак. Дайсці куды. Лець дацыбалаз лесу. ДЖВІР м. Жвір. Поўнаё волёў вуткі джвыру. ДЖОРГАЦЬ незак. Рэзка, моцна дзерці. Крапівою сьпякла ногі, дак цяпер сядзіць i джоргая іх. ДЗЯЛЯГАТ м. Дэлегат. Дзялягата выбралі на сходзя. ДЗЁШАВО прысл. Танна. Парася купіла дзёшаво. ДУ’НДЗІЦЬ незак. Смактаць. 3 бутэлькі ня хацеў піць, a цыцку добра дундзіць. ЁЦКА ж. 1. Малое парася. Ёцка, ёцка ідзі есьці. 2. мн. Свінні. Як мае ёцкі тут, трэба травы нарваць ім. ЗАДРАТАВАЦЬ зак. Падковай засячы заднюю мяккую частку капыта ці абадраць шкуру на назе капытом. Няма як ехаць у лес, конь задратаваў ногу. ЗАДРЭНЧЫЦЬ зак. Засвярбець. Моцна задрэнчыла нага, трэба падраць. ЗАКУТНІК м. Бедны, нелюдзімы чалавек. Ня будзь закутнікам, выходзъ да людзей за помочу. ЗАРЫДАЦЬ зак. Вельмі захацець, зажадаць, дамагацца ўсімі сіламі свайго. Як зарыдала, кап купілі сукенку, то мусяла ісьці падбіраць, бо знала, што спакою ня будзя. ЗБЛУТАЦЬ зак. Зблытаць. Кот зблутаў ніткі, што былі ў клупку. ЗБУЗАВАЦЬ зак. 1. Змяць, пакамячыць дурашчыся. Паглядзі, якава цяпер рубашка стала, збузаваў, што ня пазнаць. 2. Знішчыць, патаптаць. Коні збузавалі ўсё жыто: што з’елі, а што патапталі. ЗВАРУШЫЦЬ зак. Зварухнуць, скалыхнуць, прьгоесці ў рух. Як зварушыў часэ, так i Сталі Ісьці. ЗВАШАВАЦЬ зак. Скідаць, перакінуць у іншае месца. Столько сена звашаваліўдзьвёх. ЗНЭНДЗІЦЦА зак. 1. Змучыцца. Дзеці знэндзіліся за дорогу. 2. Зхуднець. За гэтыя два тыдні пакулъ я ня была дома, як знэндзіўся хлопяц, проста ня пазнаць. ЗЬВЕРГНУЦЬ зак. Нарадзіць раней тэрміну. Карова зьвергла зімою, цяпер трохі дае малака. ЗЯКРАТЫ прым. 3 вялікімі выпучанымі вачамі. Няхарошая дзеўка, бо такая зякратая.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
19 👁
 ◀  / 386  ▶