Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
АЎСЯНІСКО н. Поле пасля аўса; аўсянішча. Каровы ходзяцъ на аусяніску, там трава добрая, а авёс быў марны. АЎЦА ж. Авечка. Наша одна ауца акацілась. БЕЛКА ж. Вавёрка. Бацька бачыўулеся белку. БЗДЗЮХА ж. Мужчына i жанчына, якія псуюць паветра. У хату ня зайсьці як бздзюха пабудзя: сакеру можна вешаць. БРАКАВАЦЬ незак. Не хапаць, не ставаць. Вазілі сено прадавалі, гэта ш да хаты само прыгило, а ня купіу, браковала грошай. БРЭНДАЦЬ незак Хадзіць, бродзіць без усякага занятку. Не, кап хоцъ ягад принёс, а то цэлы дзет брэндае па леся. БЭЙБУС м. Дарослы, але гультаяваты хлапец. Вырас бэйбус, а прыкідваяцца дзіцям, пестаю. ВОСЫПКА ж. Высыпка, сып. На ў сём целя восыпка паявілась. ВОСЬДЗЯКА прысл. Вось тут, зусім блізка. Стох тут восьдзяка скідаям. ВЫГАДВАЦЦА незак. Абзывацца дрэннымі, зняважлівымі словамі. Так хлопцы выгадваліся адзін на аднаго, што вушы вялі ад гэтых слоу. ВЫДЗІРАЦЬ незак Брыдкімі непрыстойнымі словамі зневажаць каго-н. Выдзіраў такімі словамі маці, што ніякава рабілася. ВЫЛАЖЫЦЬ зак Выпакладаць. Вылажылі жарабца даўно, аяш чэ i цяпер няздаровы. ВЫСЯРБАЦЬ зак Сёрбаючы, выесці. Увесь крупнік высярбаў з міскі. ВЯЦІНАР м. Ветэрынар. Вяцінар прыходзіў глядзецъ хворую корову. ГАЛАПУПЕЦ м. 1. Бедны чалавек. A чым можа пачаставаць гэты гачапупец, толькі картопляй. 2. Малое дзіця. Куды суняш нос; галапупяц. ГАМАНКІ прым. Гаваркі. Як гарэлку ў рот возъмя, то аткулъ словы, такі гаманкі, што рады няма. ГАРАХАВЕНЁ н. Гарохавінне. Гарахавенё парэсло ў гэтым годзя добраё. ГАРЭЛIK м. Прыгарэлая зверху пры варцы бульба. Гарэлікі як будзяш есьці, жвот ня будзя балець. ГРАДАВАЯ СЯРАДА ж. Серада на тыдні перад Вялікаднем. У градавую сяраду нельга гараць, бо град паб'еўсё. ГРУБЕЦЬ незак Станавіцца больш тоўстым ад цяжарнасці. Дзеўку ня пазнаць, раздалась, грубея. ГРУМЯКА ДАЦЬ Надаваць кухталёў. Такі неслух, a слухая толькі як грумяка дасі. ГУЗЯК м. Гузак. Гузяк вырас на низе, да такі балючы, цяшко хадзіць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
18 👁
 ◀  / 386  ▶