А. К. Усціновіч
КУПІСКІЯ СЛОВЫ
Дыялектныя словы, якія падаюцца ў гэтай падборцы, з’яўляюцца працягам папярэдніх публікадый, змешчаных у зборніках "3 народнага слоўніка", с. 53-63; "Народнае слова", с. 236-241; "Народная лексіка", с. 4149; "Жывое народнае слова", с. 105-114. У ранейшых артикулах апісаны характэрныя фанетычныя i граматычныя асаблівасці мясцовай гаворкі вёскі Купіск, якая адносіцца да паўднева-заходняга дыялекту.
АДЗІНАКАВЫ прым. Такі самы, аднолькавы. Жыцце наша адзінакава: як тваё, так i маё.
АДЗІЧАЦЬ зак. 1. Адзічэць, стаць дзікім. Кот наш адзічаў. 2. Трымацца асобна, не кантактаваць ні з кім. Абешчык адзічаў за тры гады, што жыў далёка ад людзей.
АДПЕРЫЦЬ зак. Моцна пабіць. Адперыла хлопца за тое, што лазіў у чужы сад.
АДПЭНДЗІЦЬ зак, Выправадзіць, адправіць. Адпэндзіла я яго с хаты скоро, доўго ня вазілась.
АДРАГАТАЦЬ зак. Шмат пасмяяцца. Я сваё адрагатала, як была дзеукаю, а цяпер толькі мукі адны засталісь.
АДУЧЫЦЬ зак. Адняць дзіця ад грудзей. Адучыць дзіця ад цыцкі трэба да года, бо потым будзя цяжко, усё панімая.
АД’ЯДА ж. Сварлівы, надаедлівы чалавек. Што ты хочаш ад мяне ад’яда, ясі ўсё жыццё поядам.
АЛІГАНТ м. Франт, фарсун. Алігант круціцца перад люстэркам усё.
АМАРЫКАНЕЦ м. Той, хто жыве ў Амерыцы, ці той, хто пабыў там. Амарыканяц жаніўся на маёй сястры.
АПРАТНЫ прым. Акуратны. Дзяўчына заўсёды чыстая, апратная ідзе ў школу.
АРГАНІСТЫ м. Арганіст. Як арганіста няма, дак i музычкі ня чуваць.
АСІПЦІ зак. Асіпнуць, стаць сіпатым. Калi хочаш асіпці, пi ваду з лёдам.
АСКОМІНА ж. Аскома. Зьела кіслаё яблыко, у ращ аскоміна, ня магу нават хлеба ўкусіць.
25 👁