ДОПАСЦІ БЫ СВІНЬЯ ДО МЫЛА. Пераесці. Пашэчка ў нідзелю ходзіла на веселье, то ўжэ, мабыць, допала до еды, бы свінья до мыла, шчэ, кажэ, й цепера жывот боліць.
ДОЎГАЯ ПЕСНЯ. Вельмі працяглая справа; тое, што няскора здзейсніцца. Гето шчэ доўгая песня, пока вон ожэніцца. Ёму трэба шчэ вучобу кончыць.
ДУШУ РОСТРАВІЦЬ. Расхваляваць. Гетымі свойімі сваркамі воны ўжэ мне ўсю душу ростравілі.
ЕЗЫКА ВЫСОЛУПІЦЬ. Хутка бегці. Вышла я з хаты, аж бачу – несецца мой Мікола, высолупіў езыка, да крычыць, шчоб есці ставіла, бо вон по сено поедзе.
ЕЗЫКА ПРЫКУСІЦЬ. Пра чалавека, які вымушаны замаўчаць. Як сказала Петрычыха, шчо ніякой сваркі ў йіх не было, так Голубушка езыка і прыкусіла, поняла, шчо ніхто ёй не поверыць.
ЕЗЫК ДО КІЕВА ДОВЕДЗЕ. Пра чалавека, які любіць пагаварыць. Цебе езык до Кіева доведзе, ты з кім хоч поговорыш, а я ейбо не могу так.
ЕЗЫК ДОЎГІ. Пра балбатуна. От у Карпечыхі езык доўгі, ёй шчо ні скажэш, то готова ўсем людзям росказаць.
ЕЗЫКІ ЧЭСАЦЬ. Загаварыцца. Бывало, як сядом езыкі чэсаць, той не згледзіш, як той дзень пройдзе.
ЕЗЫК НЕ ПОВЕРНЕЦЦА. Не змагчы сказаць. Ну то ты глянь, у мене і езык не повернуўса б таке на мацеру сказаць, а ёй хоць бы хны.
ЕЗЫК ОДСОХ. Раптоўна змоўкнуць. Мото ў цебе езык одсох? То нельга было остановіць, а то моўчыць.
ЕЗЫКОМ НЕ ВОРОЧАЦЬ. Быць вельмі п'яным. Мой учора прысунуў – і езыком не ворочае, гето так дзень механізатора отмечалі.
ЕЗЫК СВЕРБІЦЬ. Вельмі хочацца выгаварыцца. А ў мене аж езык свербіць, так і хоцелоса сказаць з кім Вера ходзіць.
ЕКІЕ САМЫ, ТАКІЕ Й САНІ. Пра падобных людзей. – Гето ж Валька, такая дзеўка, выходзіць за того Мотэлёвого! – Знаеш, шчо я тобе скажу, екіе самі, такіе й сані, нічуць вона не лучшая за ёго, одзінаковые.
ЕСЦІ ПРОСЦЬ. Калі ў абутку адклеіцца падэшва. Шчоб купіла мне чоботы, а то мое ўжэ есці просяць.
ЕСЦЬ ТАК, ШЧО АЖ ЗА ВУШАМІ ТРЭШЧЫЦЬ. Ненасытна есці. Максім есць так, шчо аж за вушамі трэшчыць, бы тры дне голодны быў.
ЖДАЦЬ З МОРА ПОГОДЫ. Дарэмна спадзявацца. Як жэ жджы з мора погоды, пока не пойдзеш да сам не купіш, то вон ў не пошэвеліцца.
ЖДЖЫ ПЕТРА – СЫРУ НАЕСІСА. Пра ненадзейнага чалавека. Як жэ жджы Петра – сыру наесіса. От побачыш, шчо Васік не прынесе нічого, скажэ, шчо я найшоў ці забыўса.
77 👁