Старонка 16
◀ / 386 ▶
ГОРЭЦЬ ГАРОМ. Зломоўнае пажаданне: няхай яно згарыць. Горы вона гаром тая робота! Я луччэй по чарніцы ходзіць буду, то больш зароблю, чым на той робоці. ГОРЭЦЬ ОГНЕМ. Мець высокую тэмпературу. Моя малая цэлу ноч огнем горэла, мабыць, нейдзі застудзіласа. ГОРЭЦЬ У РУКАХ. Спраўна і хутка рабіць розную справу. Марыйка Мужынова за шчо ні возьмецца, то ўсе ў руках так і горыць. ГУБУ ЗАКОПЫЛІЦЬ. Пакрыўдзіцца. Дзіўлюс я, аж моя малая ўжэ губу закопыліла, да чуць не плачэ. ДАВАЦЬ ДРАПАКА. Уцякаць. Увечэры нека дзетва до мене ў слівы залезла, а я як вышоў з хаты, то коб вы бачылі, як драпака далі. ДАЦЬ ДУБА. Памерці. Ну й морос! Я пока прышла з пошты дохаты, то думала дуба дам. ДАЦЬ ПРЫКУРЫЦЬ. Моцна насварыцца на каго-небудзь. Чуеш, як Мікола дае прыкурыць свойім хлопцам! Прыедзе бацько і тобе таке будзе. ДАЦЬ РАДЫ. Справіцца з кім-небудзь. Я ж сама ёму не дам рады! Як быў меньшы, то накрычу да послухае, а зара крычы не крычы, то не слухае. ДАЦЬ У ЛАПУ. Даць хабар. Зробіў бы так бы я: даў бы ёму ў лапу, то не меў бы зара морокі. ДЗЕЛО БУДЗЕ. Лепш будзе. Зранку пойдом з тобою по чарніцы, то дзело будзе, а то седзіш цэлымі днямі ў хаці, нікуды й не выходзіш. ДЗЕНЬ ДЗЕНЬСКІ. Цэлы дзень. Я не понімаю, як так можна! Дзень дзеньскі проседзеў келе ціцівізора, нічого не зробіў; дай голова, кажы ты, не заболела. ДЗЕСЯТОМУ ЗАКАЗАЦЬ. Ніколі не паўтарыць чагосьці. А хай но я цебе шчэ раз у своём саду споймаю, то так дам, шчо й дзесятому закажэш. ДЗІВУ ДАВАЦЦА. Здзіўляцца. А я дзіву даюса, чого то до вас Серошка зачасціў, аж гето вон сватаецца. ДЗІРАВЫ РОТ. Пра таго, хто, калі есць, абліваецца. Мото ў цебе рот дзіравы, шчо ты ўсёй обліўса, пока поеў. ДОГОРЫ НОГАМІ. У беспарадку. У цебе ў хаці зроду ўсе догоры ногамі. Неўжэ то не можэш хоць раз у месяц пыдмесці да помыць? ДОЙЦІ ДО РУЧКІ. Спіцца. Мікола Надзі Поштаркі зусем дошоў до ручкі, кажды дзень п'е. ДО ЛАМПОЧКІ. Усё роўна. А мне до лампочкі, шчо ты про мене подумаеш. Глаўнэ, шчоб мене людзі не осудзілі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 386 ▶