ЗЛОМАК м. Непрыгодная, паламаная рэч. Адные калёса на канюшні і тые зломкі.
ЗМІРЫЦЦА зак. Памірыцца. Яны змірыліса і ні засудзілі аднаго.
ЗНАК: ДАЦЦА Ў ЗНАК Надакучыць. Сено мне цяпер асобо ў знак ні далосо.
ЗНЕХЦІЦЬ зак. Неўзлюбіць. Іван жонку знехціў і яна сама пашла ад яго.
ІНАЧАЙ прысл. Інакш. Калі ён сам ні возьмецца за розум, то іначай нічого ні будзе з яго.
КАЖНА: НА КАЖНАЙ МІНУЦЕ. Увесь час. Я на кажнай мінуце ў будаццэ, уходжваюса.
КАЛЬВА ж. Каліва. Кальво ат кальвы на метру расце.
КАПЕЙКА ж. Капейка. Хто капейкі ні шчытае за грошы, той і сам ні стоіць капейкі (прыказка).
КАРАЎЯК м. Каравяк. Мароз узяў і дажэ караўяк замёрз у хляве: і свіньскі, і кароўскі.
КАРМАЧ м. Чалавек, які падвозіць корм. Цяпер ні кармачы, а валацугі, п'яніцы.
КЛЫПАЦЬ незак. Павольна хадзіць. Паглядзі ты, яшчэ Пекарыха стара клыпае па загону.
КЛЯВІЦЬ незак. Клясці. Клявяць усе яго: хабарнік, узятачнік.
КЛЯКАТАЦЬ незак. Бурліць з шумам. Малака папіў салоткаго, ужэ жывот клякочэ.
КРАХАБОЛ м. Пра зайдроснага, прагнага чалавека. Крахабол – аткуль ты грошы ўзяў?
КРУГЛАВІДЫ прым. З акруглым тварам. Такі ўжэ харошы Коля: і поўны, і круглавіды.
КРЫСА ж. Кавалак. Крысу печані атрэзала і крысу лёхкаго ат каровы сабе, а больш нічого ні дала.
КУРЫЦЬ незак. Пускаць пыл. Сено курыць, увесь у пылу, ідзі хоць адзетак вытрапі.
ЛАХУДРА ж. Неахайная жанчына. У гэтае лахудры ніколі на галаве парадку німа.
ЛІЦО н. Твар. Вот што значыць хвароба: Коля сразу падрабнеў у ліцы.
ЛОПАЦЕНЬ м. Лапатун. От лопаценъ, хоць бы калі язык аддыхнуў, лапочэ без перастанку.
ЛОПУШКА ж. Прылада біць мух. Дзве лопушкі зрабіў, а ні адной знайці ні можно.
77 👁