ДАЎНЯШНІ прым. Даўняшні. Даўняшні хлеб чорны, яго ні можно ўкусіць.
ДЗЯНЯШНІ прым. Дзённы, атрыманы ўдзень. Дзяняшне малако ў каморы стаіць, яно ні скісне.
ДОСТУПНО прысл. Даступна. Тады ж гною было доступно, вазі колькі хочэш на гарот.
ДОСТУПНО мн. Кускі, дробязь. Дрэбязкі ўсякіе паклала ў халадзільнік ат кабана.
ДРЭБЯЗКІ мн. Кускі, дробязь. Дрэбяскі ўсякіе паклала ў халадзільнік ат кабана.
ЖАЎТЛЯК м. Перазрэлы агурок, насеннік. Гурочнік пасохне, а жаўтлякоў свет ляжыць.
ЖНЕЎНІК м. Іржышча. Жнеўнік кожну восень пераворваем.
ЖЫТНІЦЫ мн. Яблыкі, якія паспяваюць у час каласавання жыта. Жытніцы – ранніе яблыкі і смачные, нешто цяпер звяліса.
ЗАБАВІЦЦА зак. Затрымацца. А як пойдзе куды, то ні забавіцца.
ЗАБІДЗЕЦЦА зак. Пакрыўдзіцца. Відаць, вельмо забідзеласа на брата, што вачэй ні паказвае.
ЗАБІЖАЦЦА незак. Крыўдзіцца. Ён на бацька забіжаўса быў трохі.
ЗАБЛУДЗІЦЦА зак. Збіцца з курсу. Колісь як пойдзеш у чарніцы, то і заблудзісса, і натомісса.
ЗАБЫТНЫ прым. Забыты. Усе прахадное, да ні забытное (прыказка).
ЗАГАРОДКА ж. Адгароджанае месца. Пашла, паглядзела і ў адно место, і ў другое; і адну загаротку, і другую – німа куры.
ЗАДНІЦЬ зак. Запаяць дно. Выварка пацякла, трэба задніць і свінням добрэ бурачнік апарваць.
ЗАДРАТАВАЦЬ зак. Уцягнуць у лыч свінні дроцік, каб ні рыла. Задратаваць парасят трэба, штоб двор ні рылі.
ЗАЙДРОСНІЧАЦЬ незак. Зайдросніць. Еслі ты пенсію палучаеш большу, дак вродзе бы зайдроснічаюць, што ето чаму-то табе больш, а мне меньш.
ЗАСАТ м. Сховішча ў хляве для свінней і інш. Мама свінку схавала ў хляве, зрабіла засат, накідала саломы.
ЗАХАДЗІЦЦА зак. Узняцца. Вецер як заходзіцца, то ўсягда хмару нагоніць.
ЗГАДЗІЦЬ зак. Надакучыць. Так згадла, што насілу выдзяржаўса.
ЗДРАТАВАЦЬ зак. Паразгрэбваць (грады). Ты пусці курэй у агарот, то яны табе ўсе грады здратуюць.
77 👁