Старонка 159
◀ / 386 ▶
АСНОВІСТЫ прым. Гладкі. Яна асновіста, а ні такая поўна. АХОТНІК м. Паляўнічы. У ахотніка дым густы, да бет пусты (прыказка). БАВІЦЦА незак. Затрымлівацца. Ты як панясеш малако Мані, то ні баўса там. БАНЬКА ж. Бурбалка. Калі яшчэ банькі на лужах, то дож яшчэ ні скорэ перастане (прыкмета). БАЦЮХНО м. Той, хто ўдаўся ў бацьку. Увесь бацюхно, хоць бы што ад мацяры ўзяў. БРУХМАТЫ прым. Брухаты. Брухматы бык быў залетась. БЫВАЛЯШНІ прым. Былы, даўнейшы. Бываляшні адзетак быў крапчэйшы. ВАДЗІЦЬ незак. Шкодзіць. Бальному жывату і каша вадзіць (прыказка). ВАРТ прысл. Варты. Што ты варт цяпер бес каня, калі сілы ні пакідаюць, то дзяржаць трэба. ВОПУХ м. Апухласць. Вопух у мяне па ўсёй руцэ пашоў. ВОТЛЯГА ж. Адліга. Чаго таптацца ў вотлягу каля гэтаго гною, няхай лепш падмерзне. ВОЧЫ ЗАЛАЖЫЦЬ Вочы закрыць. Абы вочы залажыў, усе пашло кругом: стаў сніць усіх с канца сяла. ВУПРАЖ ж. Збруя. У каморы на кручку вісяла вупраж: хамут, лейцы, дуга. ВУТКА ж. Качка. Пражыла Феня за Алёшкаю, як вутка на вадзе. ВЫВЯТРЫЦЦА зак. Выдзьмуць. Высахло ўсе на свеце, вывятрало. ВЫДЗЯРЖАЦЦА зак. Устрымацца. Я хацеў плахое слово сказаць, да выдзяржаўса. ВЫКЛАДАНКА ж. Посцілка, вытканая суконым утком. Выкладанкі ткаліса портам, а выкладалі суконымі ніткамі. ВЯТКІ прым. Які вядзецца. Такіе цяпер грошы ні вяткіе. ГАРДАВАТЫ дзеепрым. Горды. Ён скрозь як бы трохі гардаваты. ГІЧНІК м. Бурачнік. Бурачны гічнік добрэ зрэзвае машына ў сахарных буракох. ГЛЁЎКІ прым. Глейкі. Харошэ цесто зрабіласо, но глёўке было, не патходзіло доўго. ГЛУМІЦЬ незак. Псаваць. Нашто глуміць м'ясо, калі яно ні салёнэ. ГОЦАЦЬ незак. Псаваць. Хай гоцае машыну, згоцае – тады нову ён купіць. ДАСТАТНЫ прым. Цікаўны чалавек, які любіць саваць нос куды не трэба. Такі ўжэ дастатны: і ўсюды ён ўлезе, і ўсе яму трэба.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 386 ▶