Старонка 158
◀ / 386 ▶
Т.М.Трухан ЛЕКСІКА ВЁСКІ ЗАМОШША ЛЮБАНСКАГА РАЁНА У падборку ўключана лексіка, запісаная аўтарам у жніўні 2002 года ад маці – Трухан Вольгі Георгіеўны, 1934 г.н. АБАЗНАЦЦА зак. Памыліцца, прыняць за іншага. Я, відаць, абазналаса, гэто ні Ганніна дзеўка. АБГНЮСІЦЬ зак. Аблаяць, абгаварыць. Така ўжэ натура, што бывае нізашто абгнюсіць. АБРЫСКЛЫ прым. Абрызглы. Маці п'е толькі абрысклое і кіслэ малако. АБЯРЭМЯ н. Бярэмя. У мяне тые разы абярэмямі ўкроп цягаю. АДЗЕТАК м. Адзенне. Адзетку хватае, у кварціры ўсе пакупляно. Штоб у цябе быў добры адзетак і абутак. АДКЛАД м. Адклад. Адклад ні йдзе ў лад (прыказка). АДУБЕЦЬ зак. Моцна змерзнуць. Прасёдзела ўсю ноч у хлявушніку – нанет адубела. АДХІЛІЦЬ зак. Прыадкрыць, прыўзняць. Як кіпіць жыр у каструлі, тады крышку атхіліць трэба. АЖЫВІЦЦА зак. Добра пажыць. Вот ажывіцца яна, калі ў калхозе рублей трыста, чатырыста палучыць. АКОТ м. Акот. Трэйці акот і ўсе баранчыкі нема аруць. АПАДАЧКІ мн. Ападкі. Ападачкі с позніх яблык ападуць, я іх пазбіраю, патсушу і кампот звару, а яшчэ я вельмі люблю сушаныя дзічкі. АПАТРЫЦЬ зак. Памыць, прывесці ў нармальны стан. Сам сябе ні апатрыць – лянуецца. АПЕШАЦЬ зак. Стаць аслабленым. Хвароба ў хаце была, то і сам апешаў. АПУСТОШЫЦЬ зак. Зрабіць пустым. Апустош халадзільнік, штоб пусты быў, як барабан. АСЛАБАНІЦЬ зак. Зрабіць чыстай. Хай гэту міску аслабоняць: ці самі з'ядзяць, ці свінням выкінуць. АСЛАБАНЯЦЬ незак. Вызваляць. Аслабаняй место, хай маладзёж робіць, колькі ты будзеш там сядзець? АСЛАБІЦЦА зак. Станавіцца слабым. Аслабляецца цело, калі доўго ляжыш, як нежывое становіцца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 386 ▶