Старонка 162
◀ / 386 ▶
ЛЕМАНТАВАЦЬ незак. Моцна крычаць. Я ў крык, дай у голас, дай у плач – давай лемантаваць. ЛЯМАНТ м. Гвалт, шум. Такі ўжэ лямант стаіць у хаце, аж на вуліцы чуваць. МАКАНУЦЬ зак. Мачаць. Я дзяржу вядро, то быцок макане разоў некалькі. МАТЫКАВАЦЬ незак. Матычыць. Матыкавала і адзін рас картоплі, і другі. МАЦЬ незак. Мець. Каго слухай, але і свой розум май (прымаўка). МАРДАСТЫ прым. Круглатвары. Тоўсты, мардасты, з жыватом, от, відаць, жыве добрэ. МАТУХНА ж. Той, хто ўдаўся ў маці. Уся матухна наш Коля: і пахожы, і харакцер такі. МЕРА ж. Стан. Яна ні мяняецца, пасці ў адной меры. МЕШАЛКА ж. Прылада для размешвання. Вазьмі мешалку і добрэ картоплі патры ў выварцэ. МЕШКАЛО ж. і м. Непаваротлівы, павольны ў працы. Гэтэ мешкало будзе дзень калупацца ў дрывотніку. МІГАМ прысл. Вельмі хутка. Хто выбярэцца с хаты, а каго мігам засяляюць. МУЛЮВАЦЬ незак. Маляваць. Што ты там мулюеш ужэ. МЯНТАВАЦЬ незак. Мянціць. Мянтавала касу і сама касіла. НАВЫЛЯТ прысл. Навылёт. Пакуль прышла с канюшні, то навылят прамокла, трэба на печ лезці. НАДАЎГА прысл. Надоўга. Ужэ ж кабанчыка німа, трэба што б мяса было надаўго. НАЖАХАНЫ прым. Напалоханы. Як аткрыю вароцца – стаіць такая нажахана, такая напужана мая кура. НАЖМАЦЬ зак. Выціснуць. Былі семкі, трыста кіло масла нажмаў. НАЙСЦІ зак. Ісці не доўга. Часы як стануць рэманціраваць, то так яны табе ўжэ найдуць. НАПРАМІК прысл. Напрасткі. Ад нас на свінарнік можно напрамік трапіць. НАСТАЯЦЬ зак. Настояць. Яна вельмо ні настае ні на справункі, ні на што. НАТПАСЦІ зак. Апусціцца. Сонцэ так ні пячэ, яно ўжэ натпало. НАТУРЫСТЫ прым. Упарты. Такі ўжэ натурысты, нізашто яго ні паправіш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 386 ▶