БЫ КОРОВА ЕЗЫКОМ ЗЛІЗАЛА. Раптоўна знікнуць. Оно пыдышла Дорошчыха, Надзю бы корова езыком злізала; не захацела, знаеш, слухаць праўду.
БЫ КОТ НАПЛАКАЎ. Вельмі мала. Паўліно, а шчо то ты мне цукеркоў, бы кот наплакаў отважыла, ну но шчэ столькі отваж.
БЫ КУРА НА СЕДАЛІ. Павольна, марудна. А чого ты ніяк не ўсядзешса, бы кура на седалі.
БЫ МОКРЭ ГОРЫЦЬ. Рабіць нейкую справу вельмі павольна. Эйбо копай скорэй, а то робіць бы мокрэ горыць, так мы й до вечора не ўправімса.
БЫ НЕ Ў СЕБЕ. Ненасытна, прагна есці. Мой зяць есць бы не ў себе, а поба які худы!
БЫ ОБ СЦЕНКУ ГОРОХОМ. Безвынікова, упустую. Ему кажы, кажы – бы об сценку горохом. Як пропускаў школу, так і пропускае.
БЫ ПШЭНІЦУ ПРОДАЎШЫ. Вельмі моцна спаць. Обед скоро, а воны спляць, бы пшэніцу продаўшы.
БЫ ПЫДСТРЭЛЯНЫ. У кароткім адзенні. Эйбо одзень другіе штаны, а то ходзіш бы пыдстрэляны.
БЫ СЕРЭДА НА П'ЯТНІЦУ. Нядобразычліва, незадаволена (глядзець). Ну, от чого ты дзівішса на мене, бы серэда на п'ятніцу, быттом я цебе рэзаць собіраюса.
БЫ СМОЛА ДО ДЗЕРЭВА. Вельмі рашуча і неадступна. Твой Володзя прыстаў до мое дзеўкі, бы смола до дзерэва, проходу ёй не дае.
БЫ СКРОЗЬ ЗЕМЛЮ ПРОВАЛІТІСА. Прапасці. Сашык, ты часом не знаеш, дзе наш Васіль? Бы скрозь землю провалїуса, недаўно по городу бегаў, а шчас зову, а ёго нідзе нема.
БЫ Ў БОГА ЗА ПАЗУХОЮ. Спакойна, без трывог. Насцечка жыве, бы ў Бога за пазухою, усе ў ее е, ніякого клопоту не мае.
БЫ Ў БОЧКУ (КАШЛЯЦЬ). Вельмі моцна, гучна. Не знаю, чым ужэ гетэ дзіця й лечыць, ужэ тыжджэнь, бы ў бочку кашляе.
БЫ Ў ВОДУ КАНУЦЬ. Прапасці. Мой унук як поехаў вучыцца, то бы ў воду кануў – і не пішэ, і не звоніць.
БЫ Ў ВОДУ ОПУШЧАНЫ. Прыгнечаны, без настрою. Послі жончыной смерці Олесь бы ў воду опушчаны ходзіць.
БЫ ЎГОРЭЛЫ. Шпарка, беспарадкава. Гетой Шабан зроду бы ўгорэлы носіцца, а ніяку роботу ніколі не можэ до конца зробіць.
БЫ Ў ЖАБЫ. Пра халодныя вельмі (рукі, ногі). А рукі бы ў жабы! Возьмі скорэй да потры йіх одна об одну.
79 👁