У. У. Барысюк, Н. М. Буян
З ФРАЗЕАЛОГІІ ВЁСКІ АЛЬМАНЫ СТОЛІНСКАГА РАЁНА
АБЫ З РУК ЗБЫЦЬ. Абыякава, неахвотна рабіць. Ну от шчо ты робіш, абы з рук збыць, неўжэ то нельга трохі окуратней.
АЖ ВОКО РЭЖЭ. Вельмі яркае штосьці. Твое гетэ плацье аж воко рэжэ, і не думай его надзеваць.
АЖ ЕЗЫК НА БОРОДУ ЗВЕСІЎСА. Вельмі стаміцца. У мене аж езык на бороду звесіўса, пока мы з Жукова прышлі.
АЖ ПЫЛ КУРЫЦЬ. Вельмі хутка. А куды то ты, Хведорко, бег, шчо аж пыл курэў?
АЖ ШКУРКА ГОРЫЦЬ. Пра шкадлівага чалавека. На ём жэ аж шкурка горыць, так і цікуй, бо наробіць беды.
БЕДЫ НЕ ОБРАТІСА. Мець ці будуць непрыемнасці. Луччэй не лезь ты до его, бо як розозліш, то потом беды не оберэшса.
БІЦЦА БЫ РЫБА ОБ ЛЁД. Пра вельмі працавітага чалавека. Гета бедна Хахлушка б'ецца бы рыба об лёд, аж розрываецца на той робоці, а Боб цэлымі днямі на калхозном дворэ ў доміно грае, нідзе не робіць.
БІЦЬ ЛЫНДЫ. Лайдакаваць. Дзеветнаццаць год скоро, а вон цэлымі днямі лынды б'е! Хоць бы ў калхоз пошоў, то мо неку копейку заробіў бы.
БРАЦЬ ДО ГОЛОВЫ. Перажываць. Ой, не беры до головы, усе ў йіх добрэ будзе. У цебе ж з твойім Васілём зразу тожэ ж не ўсе ладзілоса.
БРАЦЬ ЗА ДУШУ. Перажываць. От ужэ ж мене за душу берэ, як мой Сашо на мацыклета садзіцца, коб знала, то й не купляла б.
БРАЦЬ НОГІ НА ПЛЕЧЫ. Уцякаць. Пока не позно, хлопчэ, то беры ногі на плечы і шчоб духу твого тут не было, бо як зловяць, то не пошкодуюць.
БЫ ВЕТРОМ ЗДУЛО. Хто-небудзь хутка знік. Надзя як побачыла цебе, то ее бы ветром здуло, мабыць, бойіцца нечого.
БЫ ДРАБІНА. Вельмі худы. Ты ўжэ бы драбіна стала, мабыць, нічого не есі.
БЫ З ВОЎЧЫХ ЗУБОЎ. Вельмі памятае. Эйбо, поўцюж гетэ плацье, бо бы з воўчых зубоў, стыдно й на людзі ў ём показацца.
84 👁