Старонка 127
◀ / 386 ▶
КАМЫ мн. Бульбяная каша з гарохам. Баба раней часта камы варыла: наварыць гароху, натаўчэць, бульбы дабавіць. Стар. Ці зварыць вам камы, ці будзіці есьці? Арэх. Ай, якія камы, калі гароху німа Кубл. КАНЬКА ж. заал. 1. Кнігаўка. Канька плачыць. Ці ня вы яе гнязьдзечка парушылі? Маж. 2. м. і ж. перан. Канькала. Што ты з гэтай канькай зробіш? Купі ўжо ей цацку. Судз. Ходзіць канька, то тоя яму дай, то гэта, канькайіць цэлы дзень. Чэр. КАНЬКАЦЬ незак. Выпрошваць, дакучліва прасіць. Ні канькайці, усё роўна ні пушчу ў клуп. Арэх. КАПАЧКА ж. Капальніца. Сем капачак было, папрасіла радню й суседак, за дзень бульбу й выкапалі. В.Д. КАПЕШКА ж. Капа. С той пожні пяць капешак сена было. Арэх. Растрасла капешку, хай трава прасохніць. В.Д. КАПКА ж. 1. Капля. Капні капку вады ў кварту. Арэх. 2. Невялікая колькасць чаго-н. Робіла вышыўку і капку адну ня кончыла, аленя-то вышыла. Стар. Кап хоць капку мёду бабі дастаць, занядужыла. Судз. КАПОШКА м. і ж. Маруда. Няспрытны чалавек, капошка: пакуль склаў сена, дык і сьцямнела. Арэх. Гэта капошка дужа павольна робіць, ні сьпішайіцца. В.Д. КАПТУР м. Пярэдняя высокая частка печы. Сьпічкі на каптуры ліжаць. В.Д. Кот залес на каптур і грэйіцца. Судз. Палажы мыла на каптур, хай пацсохніць. Слаб. КАПЦЮШКА ж. Газоўка, капцілка. Баба Ягорыха пры капцюсцы бульбу чысьціць. Судз. Капцюшка – лямпа бісь сьцікла. Арэх. Пасля вайны капцюшкі былі. Слаб. КАПЫЗІЦЦА незак. Капрызіць, упарціцца. Бывае, дзеўка капызіцца, ня хочыць у карагот йісьці. Навас. Што ты капызісься? Тут табе ня дома, бяры, што даюць. Слаб. КАРАНТЫШ м. Нізкарослы чалавек. Ня бог ведайіць, які жаніх – карантыш, меншы за яе. Шчарб. Нейкі карантыш са сьвету прыехаў. Арэх. КАРБУНКА ж. Невядомая сіла, нячысцік, чорт (ужываеццца ў кленічах). Хай йіх карбунка возьміць: цігаюцца ноч, ні дадуць выспацца. Арэх. Кап цябе карбунка зьела! Кладзеш абы-куды йіспоткі, а тады піраварочывайіш усё! Слаб. Хай йіх карбунка! Самі ні знаюць, чаго хочуць, здурэлі саўсім. Судз. КАРУЗА м. і ж. Нярослы, малы чалавек. Нізавідны мужык – каруза, нівысокі, малы. Навас. Нейкую карузу прывёз здалёку, нібальшэнькая. Слаб. КАРУЗЛІВЫ прым. Нярослы, малы. Карузьлівы маліц, можа, яшчэ падрасьцець, малады. Навас.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 386 ▶