КАВЯЛА ж. Мыліца. Калека ён з вайны, на кавяле ходзіць. Маж. м. і ж. перан. зневаж. Кульгавы чалавек. Прыцягнуўся ўжо гэны кавіла. Судз. Бала тут у нас адна дзеўка-кавіла. В.Д.
КАВЯНЯЦЬ незак. Ісці кульгаючы. Гляджу, аж гэта наша цётка кавіняйіць пу бальшаку. В.Д. Ай, кавіняйіць ён патроху, с палачкай ходзіць. Міх.
КАЙКІ мн. Канец, капут. Каб з нашай гары зьляцеў – дык і кайкі былі п. Астр. У вір пупаў, там яму й кайкі, ні пасьпеў і крыкнуць. Чэр.
КАЖЭРКА ж. Паўкажушак. Бацька наш рукаты быў: і куваль, і кажэрку мох пашыць. Арэх. Кажэрка – паўшубак такі. Чэр.
КАЖАРЭНАК м. Тое, што і кажэрка. Дзеці даўней забіджаныя былі, гаравалі. Кажарэнак які адзенуць – і ў школу. Судз.
КАЖЫННЫ займ. Кожны. Шэсь вёдраў цыбулі, алі пасьці кажынная ў пучча пайшла. Слаб. Кажынны глядзіць, каб доброй прыроды жонку ўзяць. Навас. Нявестка кажыннага дня малака нам прыносіць. Стар.
КАЗЁЛ м. Казёл. Ні пускайці туды дзяцёнка, казёл бадзецца. Арэх. І каза ёсь, і казёл. Астр.
КАЗЁЛ м. Грыб масляк. Кап хоць адзін казёл, а тыя гады ў сосьніку поўна йіх было. Арэх. Казлоў кош назьбірала. Стар.
КАЗЁЛ м. Козлы. Прынёс казёл, будзім дровы рэзаць. Шчарб. Казёл шалтайіцца, дрэнна рэзаць дровы. Слаб.
КАЛАВУРЫЦЬ незак. Вартаваць. Маця сат калавурыла. Кубл. Такога здаравяку паставілі магазін калавурыць. Арэх.
КАЛАПНІ мн. Каноплі. Мала сеюць цяпер калапнёў. Стар. Дзеці схаваліся ў калапні. Арэх. Падсмажанае і стоўчанае канаплянае семя. Бліны макалі ў калапні. Стар. У клёцках душы с калапнёў. В.Д.
КАЛАТОЎКА ж. Мешалка з сучкамі на канцы. Дзе гэта наша калатоўка? Німа чым гарбуз разьмішаць. Арэх. Бяруць такую палачку с сучкамі на канцы – гэта і будзіць калатоўка. Калатоўкай зацірку мішаюць. В.Д. ◊ КАЛАТОЎКУ ЎКІНУЦЬ. Пасварыць людзей, унесці разлад. Узноў калатоўку ўкінула – наздумляла, назводзіла, мужыка ж жонкай пасварыла. Арэх.
КАЛАТУХА ж. Страва з раскалочанай у вадзе ці малацэ мукі. Мука бала, дык наварыла на дзень калатухі. Шчарб. Які там наедак с калатухі? Судз.
КАЛЕКА м. і ж. Калека. Сын калека, такоя горачка маціры. В.Д. Яна калека з вайны. Кубл.
КАЛЕКА ж. заал. Рыба мянтуз. Калеку злавіў і дзьве плотачкі. Арэх. З вусамі калека, смашная рыба. Слаб.
80 👁