К. М. Панюціч
З ДЫЯЛЕКТНАГА СЛОЎНІКА УШАЧЧЫНЫ
Гэта падборка дыялектнай лексікі – працяг публікацыі, змешчанай у зборніку "Жывое наша слова" (2001). Запісы зроблены ў гаворках Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.
Прынятыя скарачэнні назваў вёсак: Арэх. – Арэхаўна, Астр. – Астраўляны, В.Д. – Вялікія Дольцы, Кубл. – Кублішчана, Маж. – Мажэйшчына, Міх.– Міхалкаўшчына, Навас. – Наваселле, Слаб. – Слабада, Стар. – Старына, Судз. – Судзілавічы, Чэр. – Чэрсвя, Шчарб. – Шчарбёнкі.
ІЛ м. Крухмал. Выпі нашча йілу з вадой, пумагайіць ад жывата. Арэх. Замішала йілу ў яешню. Чэр. Бязь йілу кісялю ні зварыш. Слаб.
ІЛГЛІВЫ прым. Хлуслівы, непраўдзівы, ілгун. Ад яе праўды ні даб'есься – йілглівая, нялюцкая маладзіца. Арэх. У яго сем вёрст да нябёс і ўсё лесам – йілглівы чалавек. Маж. Мусіць, так і было, як Анюта гаворыць, яна нялглівая. Судз.
ІЛУХА ж. Страва з малака і крухмалу, малочны кісель. Варыла йілуху, кісялёк такі, дабавіла йілу ў малако. Чэр. Два яйцы ўбіла ў йілуху. В.Д. Пасёрбай хоць йілухі, ня йдзі галодная. Арэх.
ІЛЬСЦІВЫ прым. Ліслівы. У вочы йільсьцівы, а зачы ўсяго накашаліць на цябе. Судз. Ні люблю такіх йільсьцівых, як твая сусетка. Арэх.
ІЛЯНКА ж. Тое, што і ілуха. Дала дзяцёнку йілянкі паесьці. Судз. З малака йілянку варуць. Слаб.
ІМСКЛІВЫ прым. Помслівы. Дужа ні завадзіся зь йім, ён такі йімсклівы, чым-небуць атплаціць табе, спацціха ўкусіць. В.Д.
ІМСЦІЦЬ незак. Помсціць. Сістра мая за сьветку на судзе бала, дык ён йімсьціць цяпер нам, німа ратунку. Судз.
ІННЫ займ. Іншы. Дадушы, йінную ноч ні засьнець, так млосна ей. Міх. Дзяцёнак як які: йінны расьцець, хоць ты яго прыціскай, а наш во малы, карантыш. Судз. Па ўхаджору так убівайіцца! Лягла п йінная й спакойна спала. В.Д. У йінных сем'ях здольнікаў лепі глідзяць, як родных дзяцей. Слаб.
ІСПОДКА ж. Рукавіца; часцей ІСПОДКІ мн. Дачка мне йіспоткі зьвізала. Арэх. Іспотка парвалася, нада зашыць. Астр. Памянш. ІСПОДАЧКА. У Вушачы гэтыя йісподачкі купіла. Шчарб.
83 👁