Старонка 128
◀ / 386 ▶
КАСАВІЛНА н. Кассё. Уткнуў касу касавілнам у зямлю. Арэх. Касавілна зламалася. Судз. КАСЦІЦЬ незак. Клясці, праклінаць. Як завядзецца сь кім, то касьціць і самога, і яго патомства. Слаб. КАТЫРГІКАЦЬ незак. Ісці кульгаючы. У сьвякроўкі нага баліць, ваду нясець, катыргікайіць, а нявестка ні піраймець, ні паможыць. Судз. КАЧАРЫЖКА ж. Асяродак у капусце, храпка. Скарэй бы капусту шаткавалі, наядзёмся качарыжак! Арэх. Нашаткавала капусты, адны качарышкі ліжаць. Слаб. У сярэдзіне капусты качарышкі. Шчарб. КАШАЛІЦЬ незак. Гаварыць абы-што, бяссэнсіцу. Ня слухай, што ён кашаліць. В.Д. КАШЛЯПЕНЬ м. асудж. Маруда, капун. Такі ўжо кашляпень, ніяк ні зьбярэцца, празь яго спозьнімся. Судз. КАШЭЛЬ м. 1. Вялікі кош з лучыны (на сена, салому). Два кашалі сена прынёс карові. Арэх. Ні стаў там кашэль, карова пуламайіць. Міх. 2. перан. асудж. Балбатлівы, нястрыманы чалавек, выдумшчык. Такі кашэль вам нагаворыць! Кашаліць біс канца, абы-што гаворыць. Судз. Ніхто й ня верыць яму – звадун, кашэль! В.Д. ◊ ПЛЕСЦІ КАШАЛІ. Гаварыць недарэчнае выдумляць. Пляцець кашалі, здумляйіць, нісусьвеціцу нясець, ня верці яму. Арэх. ◊ СЕМ КАШАЛЁЎ НАГАВАРЫЦЬ. Нахлусіць, навыдумляць. У яго язык біс касцей, сем кашалёў нагаворыць вам. В.Д. КВАРТА ж. Кружка, кубак. Аччарэпні кварту вады. Арэх. Занялі мне кварту – і хоць ашалей, ні зьвярнуцца, німа чым вады ўзяць. Судз. Так піць хацела, дзве кварты (вады) выпіла за рас. Слаб. КВОХАЦЬ незак. 1. Квактаць. Наша курыца квохайіць. Арэх. 2. перан. Стагнаць, кволіцца (пра чалавека). Вечна квохайіць, хваруха такая. Слаб. Арынка сямёра нарадзіла, а калі квохала, калі жалілася? Судз. І большая, і здаровая, а ўсё квохайіць. Арэх. КІПЕТ м. Вар, кіпень. У бані кіпіт, прынясіця халадзёнкі – дык усё сяло можна памыць. Судз. Як кіпітам хто ліець мне ў бок – так мне млосна, так труднінька! В.Д. КІРМАШОВІК м. 1. Удзельнік кірмашу. Кірмашовікі прыехалі. Слаб. Адзін кірмашовік да нас заходзіўся. Арэх. 2. перан. жарт. Пярэдні зуб; найчасцей КІРМАШОВІКІ мн. Ні паказывай нам свайіх кірмашовікаў, німа ш чаго тут сьміяцца! Слаб. У яго здаровыя кірмашовікі. Кубл. У цябе ўжо павываліваліся кірмашовікі. Арэх. КІСЛЯ ж. Закваска. Кідаюць у дзесцы кусочак цеста, кап кісьля бала. Арэх. Высыхла кісьля, нада новую завадзіць. Кубл. Нісмашная выйшла кісьля. Судз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 386 ▶