того слова. Цуг. Буймэ ны пожыну с тубою курувы. Рд.
БУКАЧ м. Кій з патоўшчаным канцом, якім паганяюць жывёлу. Рд.
БУЛОТО н. 1. Мокрая сенажаць. Р. 2. Балота. Д. 3. Сена з мокрай сенажаці, г. зн. з "балота". Дав куровэ булота. Д.
БУЛЬБОВНЫКЬ м. кулінарн. Бульбянік. Р. БУЛЬБОВНЫК Д.
БУНДУР м. Комін. Ст.
БУЛЬКА ж. Бурбалка. Д.
БУНЬКА ж. Бурбалка, бурбалачка. Бунькы выходять — будэ дож довгый. Тр. Бунькэ становлюця на калюжынэ. Р.
БУР'ЯН м. Бура на возеры. Яка бура вайшла, треба втыкатэ з возэра. Р.
БУРКАЛА толькі мн. Частка ткацкага станка — драўляныя блочкі, прымацаваныя да верхняй перакладзіны, якія рэгулююць становішча нітоў. Ну й добрыйі буркала выйдуть з клёна, алэ його треба напэри просушыты. Мот.
БУСЬКЭ ужываецца толькі ў размове з дзецьмі ў фразеалагізме "датэ буськэ" (ва ўсіх яго формах): — Дай, Колька, буськэ. Г. зн. : — Пацалуй, Коля, мяне. Д.
БУСЬНЯВКА ж. Буслінае гняздо. Кубло йіх называйітця бусьнявка. Рд.
БУТЭ дзеясл. 1. Быць. 2. Жыць. Як ны умру, то бутыму. Д.
БУХМАРОК ж. Воблака, воблачка. Р.
БУХТА ж. 1. Яма, напоуненая вадой. М. 2. Гразкае, непраходнае балота. Ну й бухта! Ны пруйдэш. Д.
БЫГМА Гл. бігма. Быгма ны піду ныкудэ. Д.
БЫЕНКА ж. Д. НП. Гл. біянка.
БЫЛО н. Спінка ложка. НП. С.
БЫЛЬЦЫНЯТА мн. л. Дзіцяняты вавёркі. Рд.
74 👁