БЛЮШЧЫТЫ дзеясл. Заплюшчваць (вочы). Блюшч, блюшч очі, буду лыты воду! Рд.
БОГАТЫР м. Багатыр, багацей. Вун богатыр — в Амэрыцы був, понавозыв доляров. Ш.
БОДНЯ ж. Скрыня, у якой соляць на зіму сала. Ст. Пасудзіна, дзе захоўваецца мука. Насэпала мукэ у бодню. Р.
БОЖ'Я РУСА ж. бат. Назва расліны, з якой плятуць вянкі і свяцяць іх. С.
БОНДА ж. Булачка з пшанічнай мукі. Д.
БОНДАРКА ж. Тонкая палоска жалеза. НП.
БОШКАТЫ дзеясл. Вохкаць, крычаць, прымаўляючы: "Ой божэ ш мый, божэ!" Д.
БОЯРЫ толькі мн. Шаферы (на вяселлі). Рд.
БРІКЬ м. Авёс, які бралі каню ў дарогу. Р.
БРОХОТНЯ ж. Стукатня, грукатня. Выдно, шо шэ нэўдалая ткальля, бо наробыла набылицамы брохотні на ўсю хату. Мот.
БРУКОВЫНЕ н. толькі адз. Лісце бручкі. М.
БРУСЛЫНЫ толькі мн. Брусніцы. С.
БРУШТЭЛЬ м. (наз. скл. мн. л. бруштэлі). Жалезны канічны абручык, які ахапляе з кожнага канца (іх па два на адным коле) корпус калодкі у коле воза. Бруштэлі, шпыцы, обуд — і будэ колэсо. Рд. (Відавочна, з ням. die Brúchstelle "месца злому, злом").
БРЭЖЭ толькі мн. Частка галаўнога ўбору, які надзяваюць сваццi на вяселлі. П.
БУГАТЫЙ ВЭЧУР м. Вячэра перад Новым годам. М.
БУДЫНКІ толькі мн. Гумно. А будынкі у нас называлы клуня. Тр.
БУЙМЭ выкл. Гл. бігма. Буймэ праўда! В. Буймэ ны знаю
78 👁