Алэ! М. З. А як жа! (з адценнем абурэння). Та я ны бачыв, алэ! ("Быццам я не бачыў!", "Нібыта я (гэтага) не бачыў!" Вымаўляецца пасля паўзы, прычым энергічна, коратка). Р. АЛЭ Ш? часц. (пытальная). Няўжо. — Я ны піду с тубою! — Алэ ш? (Вымаўляецца з асаблівай інтанацыяй: на А павышэнне тону, на Э — паніжэнне). Д. АНЫВЖЭ Ш часц. (сцвярджальная). Так, безумоўна (з адценнем адзіўлення). — І то худэв? — Анывжэ ш. (Часцей гавораць: АНЫВЖЭ Ш НЕ.) Д. АЦЮ-У-У! выкл. Так адганяюць свіней. А ну пушов, ацю-у-у! ацю-у-у! Д. БАБУРКЫ (адз. л. б а б у р к а (?)) бат. Порхаўкі. Рд. БАВЭЛ м. Белыя ніткі. Мот. БАВЭЛОВЭ м. Саматканае палатно для рушнікоў з белых фабрычных нітак. Мот. БАЛАХОН м. Няўмела пашытая, шырокая і доўгая адзежа. Т. БАЛЯСКЭ толькі мн. Шчыкеты. Ужэ старэйі баляскэ. Р. БАПКА ж. бат. 1. Трыпутнік. Кл. С. 2. Асавік, падасінавік. Д. 3. кулінарн. Бабка, бульбянік на ўсю скавараду. Д. БАРАК м. Хвоя, сасна (адно дрэва). У мове старэйшага пакалення можна пачуць форму б а й р а к ы — сосны. От. БАРАНОЧКЫ толькі мн. бат. Мальва пагрэбаваная. Бо в йій малюсынькі бараночкы. Тр. БАРХАН м. Белы матэрыял. У магазін прівэзлэ разнуго бархану. Р. БЗІК м. Дужа запальчывы, псіхічна няўроўнаважаны чалавек. Пуг.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁