Сельская гаспадарка. Тэматычны слоўнік (2010). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова

 ◀  / 530  ▶ 
скагаспадарчай вытворчасці, найменні для абазначэння воза, саней i зоруі ўключаны ў гэты слоўнік. У даведніку адлюстраваны таксама назвы з'яў нежывой прыроды - найменні стану надвор'я, працэсаў, з'яў, абумоўленых ім, інакш кажучы, назвы з метэаралагічнай сферы. Пры ўключэнні апошніх у склад дадзенай лексікаграфічнай працы яе аўтары арыентаваліся на структуру i асаблівасці ўпарадкавання сиецыяльнага тома ЛАБНГ «Сельская гаспадарка. T. 2» (Мінск, 1994). Такім чынам, у структурных адносінах слоўнік «Сельская гаспадарка» аб'ядноўвае ўласна намінатыўныя адзінкі, а таксама розныя іншыя абазначальныя сродкі, якія традыцыйна выкарыстоўваліся ў якасці адзінак моўнага забеспячэння сельскагаспадарчай дзейнасці селяніна i дадатковых заняткаў, звязаных з ёй. У аснову тэматычнай класіфікацыі лексікаграфічнай працы пакладзены пашыраныя народныя ўяўленні аб зямлі i працы хлебароба на зямлі, яе характары i асаблівасцях, аб сродках, з дапамогай якіх такая работа рабілася раней ці ажыццяўляецца зараз, а таксама ўключаны ўсе тыя традыцыйныя паняцці i ўяўленні, што непасрэдна не датычацца селькагаспадарчага вытворчага цыкла i спадарожных яму заняткаў хлебаробаў, але маюць пэўныя адносіны да сельскай гаспадаркі. Як i ў папярэдніх выданнях серыі, лексічныя матэрыялы падзяляюцца на асобныя блокі або лексіка-тэматычныя групы слоў. Загалоўным словам у артыкуле выступав адгіаведнае па значэнні слова літаратурнай мовы. У асобных выпадках (пры адсутнасці такога слова) у якасці загалоўнага выкарыстоўваецца найболып пашыранае рэгіянальнае найменне. Слоўнікавыя артыкулы ў тэматычных падборках размешчаны паводле загалоўных слоў у алфавітным парадку. У канцы слоўніка змяшчаецца алфавітны паказальнік адлюстраваных у кнізе слоў, кожнае з іх забяспечваецца нумарам старонкі, адпаведным нумару ў тэкставай частцы. Аўтарская работа выканана наступным чынам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абядноўвае, збруі, зяў, надворя
6 👁
 ◀  / 530  ▶