Сельская гаспадарка. Тэматычны слоўнік (2010). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова

 ◀  / 530  ▶ 
L Назвы сельскагаспадарчых угоддзяў, назвы ворнай i няворнай зямлі - Л. П. Кунцэвіч (артыкулы «Агрэх», «Града» падрыхтаваны сумесна з H. M. Бунько, артыкулы «Абсевак», «Баразна», «Заварот», «Мяжа», «Скіба» падрыхтаваны H. M. Бунько). 2. Назвы традыцыйных сельскагаспадарчых прылад працы, іх частак, прыстасаванняў, спадарожнага начыння В. M. Курцова (артыкул «Сродкі ўмацавання рубля» падрыхтаваны сумесна з А. У Ксяндзовай, артыкулы «Стажар», «Апоўзіны» падрыхтаваны Т. М. Трухан). 3. «Апрацоўка зямлі, сяўба, догляд пасеваў» - H. M. Бунько. 4. «Збор i апрацоўка ўраджаю» - Ю. В. Маліцкі. 5. «Сенакос» - T. M. Трухан (артыкул «Чубарына» падрыхтаваны А. I. Шаблоўскім). 6. «Нарыхтоўка кармоў» - T. M. Трухан. 7. «Назвы меры вагі, аб'ёму i плошчы» - А. I. Шаблоўскі (артыкул «Накос» падрыхтаваны сумесна з Т. М. Трухан). 8. «Назвы сельскагаспадарчых i вытворчых пабудоў» Н. В. Сівіцкая. 9. «Народная астраномія i метэаралогія» - В. Д. Астрэйка. 10. «Назвы воза, саней, іх частак, зоруі» — А. У. Ксяндзова. У сувязі з тым, што слоўнік прызначаны для шырокага кола чытачоў, словы ў слоўнікавых артыкулах згодна з усталяванай для серыі традыцыяй падаюцца ва ўніфікаванай правапісна адаптаванай форме, але так званыя нерэгулярныя фанетычныя асаблівасці мясцовых слоў захоўваюцца. Акрамя таго, у асобных выпадках паралельна з літаратурнай формай абазначальнага сродку падаецца яго фанетычны варыянт (варыянты). Гукавое аблічча лексем адлюстроўваецца пераважна ў словах, якія былі зафіксаваны на тэрыторыі заходнепалескіх гаворак. Пры наяўнасці варыянтаў ужывання аднаго i таго ж слова з прыстаўнымі зычнымі альбо пры наяўнасці граматычных варыянтаў апошнія падаюцца ў дужках: (в)дтліга, аўсяна(я) салдма. Такім жа чынам перадаецца i варыянтнае вымаўленне зычнага гука г
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абёму, збруі
8 👁
 ◀  / 530  ▶