Сельская гаспадарка. Тэматычны слоўнік (2010). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова

 ◀  / 530  ▶ 
ПРАДМОВА Тэматычны слоўнік «Сельская гаспадарка» - гэта працяг еерыі слоўнікавых выданняў (апублікавана тры выпуск! - Жывёльны свет; Раслінны свет. Мінск, 2001; Чалавек. Мінск, 2006), падрыхтаваных супрацоўнікамі аддзела дыялекталогіі i лінгвагеаграфіі Інстытута мовы i літаратуры імя Якуба Коласа i Янкі Купалы НАН Беларусь Новы слоўнік уключае лексіку, звязаную з традыцыйнай гаспадарчай дзейнасцю селяніна, - апрацоўка зямлі, догляд пасеваў, збор i захаванне ўраджаю, назвы прылад працы i асобных падручных сродкаў, з дапамогай якіх ажыццяўляецца той ці іншы этап працы хлебароба, а таксама шматлікія іншыя найменні, што непасрэдна або ўскосна атаясамліваюцца з сельскай гаспадаркай. Гэта назвы зямельных надзелаў i іх відаў, назвы палеткаў пасля ўборкі збожжавых зернавых i бабовых культур, ільну, лексічныя абазначальныя сродкі сенажацей, іх відаў i характар працы, выкліканы нарыхтоўкай сена, кармоў наогул i г. д. Асобную частку слоўнікавых матэрыялаў складаюць назвы гаспадарчых пабудоў i іх частак, у якіх апрацоўваліся ці захоўваліся збожжа, лён, сена, салома. Падаюцца ў слоўніку i назвы асноўных сродкаў перамяшчэння - воза, саней, а таксама найменні зоруі, той часткі спадарожнага начыння, без якой сельскагаспадарчая дзейнасць немагчыма. Зразумела, функцыі i выкарыстанне сродкаў перамяшчэння ў сялянскім побыце значна шырэйшыя, чым толькі ўласна гаспадарчыя, але, улічваючы іх асноўнае прызначэнне менавіта для сель
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збруі
6 👁
 ◀  / 530  ▶