Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны (2005). П. У. Сцяцко

 ◀  / 146  ▶ 
Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны 87 ПАЗЯХА'ЧКА, ж. Пазяханне. Здэцца, i спаў німало, а пазяхачка напала, усё пазяхаю i пазяхаю. Гp. ПАІМЛЕ'ЦЬ (пайімлець), зак. 1. Заімжэць. Пайімлеў дошч, мо i разыдзяцца. Гр. 2. Паімжэць. Хай хоць трохі пайімліць, i то сьпёкі такой ні будзя. Св. ПА'КАЛАДКА (пакалатка), ж. Пастка (для мышэй). У пакалатку ні лезуць, да холера іх нясе ў скрыню — у пшаніцу. Вальк. ПАКАЛІЗАВА'ЦЬ, зак. Пастрыгчы (пладовыя дрэвы). Як пакалізаваў, нат ябльікі большыя парасьлі наяблыні. Гр. ПАКАУНЫ', прым. Змяшчальны. Пакаўны твой чамайдан.усё ўлезло. Kp. ПАКАЧА'ЦЦА, зак. Гл. к а ча ц ца. Давай пакачаямсё, хто з нас дужайшы, га? Ст. C. ПАКЛЭ'ДЫЧ, м. Той, хто пакладае. Паклікаў паклэдыча, хай паршука выпакладая. Гр. ПАКО'С, м. 1. Скошаная трава (збожжа); валок. Покосы разьбіваям, хай сохня сено. Св. 2. Палоска лугу, што пракошваецца адным касцом; пракос. Цяшко касіць, як пакос шырокі зоймяш. Гp. ПАКУПНЬГ, прым. Хадавы, ходкі. Сёніка мёт — пакупны товар: бяруць, одно паспявай прадаваць. Ст. C. ПАЛАКА'ЦЬ, незак. Паласкаць. Пайду плацё палакацъ у балет. Гр. ПАЛАННЁ' (паланё), н. Праполванне. Паланя аднаго на тыдзянь будзя. Ст. C. ПАЛАМЯ'НКА, ж. Хлеб (у выглядзе тоўстага блінца), які пякуць перад полымем. Паламянку съпяку на палудзянь, пакуль хлеп пасаджаю пякчы. Ст. C. ПАЛАТКІ, мн. Прыстасаванне з жэрдачак, дзе складаюць снапы (робіцца ў гумне над токам). Kp. ПАЛАТНО', н. 1. Металічная сетка сіта (у арфе). Полотно зарэтко, пропуская азадзё. Гр. 2. Пляцёнка (дно з лубу) у рэшаце. Ст. С. ПАЛАЦЦЁ' (палаце), н. Праполванне. Палащ много. Ведома — гэдаквяля льну насеялі. Кр. ПАЛЕТЛЩА, ж. Палеглая збажына. Цяшко жацъ палегліцу iрукамі, ні то што машынаю. Гр. ПАЛЕ'НШК, м. Той, хто паліць у печы, апальшчык. Хай печы паліць у школі. Нешто ш i паленніку плацяцъ. Св. ПАЛЕ'ЧА, зборн. Паленне (дровы). Палечаў тоўстых накідаўу печ — ні хочуць гарэць. Гр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пакаладка, пакалізаваць, пакачацца, палакаць, паламянка, паленшк, паімлець
2 👁
 ◀  / 146  ▶