П.у.Сцяцко ПАДСКРЭ'БУХА (пацскрэбуха), ж. Хлеб з аскробак цеста, паскрэбак. Пацскрэбуху сьпякла з таго цеста, што дзяжу выскрабла. Гал. ПАДСПО'Д (пацспот), прысл. На самы ніз, падыспод. Cyшэйшыя грыбэ пацспот кладзі, а валкаватыя наверх — пацсохнуць ішчэ. Гр. ПАДСПОДАМ (пацсподам), прысл. Падыспадам. Пацсподам мо i ні высохло, а зъверху пярасохло. Св. ПАДСТРЫГАННІК (пацстрыганнік), м. Той, хто стрыжэ; цырульнік. Наўсё сяло пацстрыганнік. Яг захварэў, так i ні было кому стрыхчы. Вальк. ПАДСУ'ХІ (пацсухі), прым. Хударлявы. Здэща, хворы, аля не, так пацсухі чалавек. Kp. ПАДСЦЁ'Л (пацьсьцёл), м. Toe, чым падсцілаюць; подсціл. На пацьсьцёл лісту зь лесу нанасіў. Гp. ПАДТАТА'КВАЦЬ (паттатакваць), незак. Падтакваць. Хай паттатаквая, як вырасьця— дасьць іяму (бацьку). Вальк. ПАДТАТА'КНУЦЬ (паттатакнуць), зак. Гл. падтатакваць. Яшчэ болый рогі настаўляя, як ты паттатакняш. Гр. ПАДТО'УЧАНЫ (паттоўчаны), дзеепрым. 3 затаўкаю (пра суп). Hammo любіць паттоўчаную капусту хлопяц. Св. ПАДХВАТНЬГ (патхватны), прым. Зручны. Дзе той моленью ножык? Такі патхватны быў — i картоплі абрэзваць, i ў казяке схадзіць. Kp. ПАДЧАРО'ВАК (паччаровак), м. Сала з падчарэўя. C паччароўка нілюбіць скварак. Ст. C. ПАДШПА'РАК (пачшпарак), м. Падростак (14-16 год). От ішчэ ні кавалер, а пачшпарак ужэ добры! Гр. ПАДЭТВА, ж., жартаўл:. цэлая п а дэ рв а — падарвацца можна (ад смеху). Падэрва цэлая з таго дзіцяці: танцуя i прытупвая, як стары. Ст.С. ПАЗАБІВАТЫ, дзеепрым. Пазабіваны. Усе вокна пазабіваты, мусіць, ніхто ні жыве тут. Kp. ПАЗАБО'КУ, прысл. Збоку, праз бок. Бочка щчэ пазабоку. Кр. ПАЗАВУТЛІЧУ, прысл. Выціраючы вуглы (лазіць). Бегаюць, як сабакі, пазавуглічу. Гр. ПАЗВЫКА'ЦЬ, зак. Папрывыкаць. Пазвыкалі, каб йіх (куранят) крупамi кармілі, i ніядуць нічого боляй, паскуды гэтыя. Гр. ПАЗНАТА', ж. Позні час.Дзеўжэя naedy дахаты, пазната такая! Гр
Дадатковыя словы
падскрэбуха, падсухі, падсцёл, падтатакнуць, падтоучаны, падчаровак, падшпарак, пазвыкаць, паччарбвак
2 👁