П.у.Сцяцко
ПАДАКОННІК, м. Прымацаваны да сцяны (над акном) брусок для гардзін; карніз. Падаконнік для туляў сам зробіць. Гр.
ПАДАННЕ (паданё), н. Заява, прашэнне. Трэбуло паданё скласьці на пэнсію. Зл.
ПАДАРАК, м. Дарунак, падарунак (рэч). Падарак добры быў. Гр.
ПАДАРУНАК, м. Назва дзеяння па дзеяслове да р ыц ь. Хрышчонаго бацька просім на падарунак! Які падарак ён дасъцъ маладому, Ст. С.
ПАДАТКНУЦЬ, зак. Даць хабар. Як ні падаткнеш, так нічого i ні зробіць. От нілюцкі чалавек быў. Гал.
ПАДАТКОВЕЦ, м. 1. зacmap. Той, хто збірае падаткі. 2. перан., іран. Пра таго, хто збірае грошы на на якое-небудзь мерапрыемства. Гр.
ПАДАЯНКА, ж. Перадача (y бальніцу, турму). Хлопяц хворы, трэ яму падаянку занясьці. Св.
ПАДБAPOДАВІЧА (падбародавічо), н, Падбародак. Стары — падабародавічо абісло, Вальк.
ПАДВАЖНІК, м. Кол для падважвання. Бяс падважніка гэты камянь — ні вывярняш зь ямы. Св.
ПАДВАРОТНІЦА, ж. 1. Шырокая шчыліна паміж дзвярыма i зямлёю (у хляве, гумне). Прас падваротніцу сьнегу намяло ў гумно, Кр. 2. Дошка для закрывания гэтай шчыліны. Адымі падваротніцу, каб ні паламаў конь, як ступацімя. Гр.
ПАДВІНУЦЬ, зак,, безас, Уздумацца. Як падвіне, за дзесяць вёрст ідзе— / ногі ні баляцъ. Ст. C.
ПАДВОКНІЧА (падвокнічо), н. Падваконне. Hi лась, кажу, па падвокнічу, каб вакна ні разьбіў. Вальк.
ПАДГАЛЁНЫ, прым. Падгалісты. Некі твой пятух падгалёны. Гр.
ПАДГАЛЫ, прым, Тонкі, высокі, з падцягнутым жыватом (пра жывёлу). Як харт, падгалы паршук. Кр.
ПАДГАРЛЕ (падгарлё), н. Падбародак. Падгарлё ў старого адвісло. Пл. 2. Зоб. Дзяр., Ст. C.
ПАДДАСТАТКАМ, прысл. Удосталь. Цяперака іў нас у сяле ўсяго паддастаткам есьцяка. Св.
ПАДДЗЕРЖАНЫ, прым., экспр. Стары, падношаны (пра чалавека). Hi хачу за такого — паддзержанаго ісьці, i хлопцаў ні бракуя. Яр.
22 👁