Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны 77 НА'ВАЛАЧКА, м. i ж асудж. Валацуга, бадзяга. Z/элы дзень валачыўся недзя навалачка гэты. Гр.
НАВА'ЛЬНЫ, прым. Навальнічны (дождж). Як навальны дошч хльшуў, то i ў нас на надворку ні прайсьці было. Ст. C.
НАВЕ'СНУ, прысл. Вясною наступнага года. Сяк-так згараў i годзі, а навесну лети згарэцца. Kp.
НАВЫЗУ'БВАЦЬ, зак Навыбіраць, з уба ючы (гл.), модных яец. Як дабраўсё, то навызубваў яец сабе i таварышам. Гр.
НАВЯСНЕ' (навясьне), прысл. У пачатку вясны. Навясне щmieŭ ужэ, хоць i сьнех ляжыць. Згарэм гэто полё навясьне, ні канешня ўвосянь гараць. Дзяр.
НАГА'ДАЦЦА, зак. Напляткарыцца. Ніяк ні нагадаюцца, бедныя. Пл.
НАГАНУГЦЬ, закнезад. Зажадаць. Як нагануў ехаць, ні ўтрымала. Гр.
НАГЛА: н аг ла яго ведая (зламоўн.) — хто яго ведае. Нагла яго ведая, дзе ён c каравамі прападая да полудня. Гp, НАДАВА'ЦЦА, незак. Падыходзіць, быць прыгодным для чаго-небудзь. Гэты тавар ні надаецца на пальто. Гр. Кап надоваўсё, то ўжэ разабралі п на рубашкі. Kp.
НАДАВА'ЦЬ, незак. Перадаваць, трансліраваць. Надавалі з Москвы, што хуткомаразэ будуць. Гр. 3 Мінску надаюць песьні. Ст. С.
НА'ДАЛАНКА, ж. Частка саней — доўгая планка, што накладваецца на капылы паралельна полазу (паверх вязаў). Надоланкі паабмярзалі, рукою ніўзяцца. Гр.
НАДАЛО'НЧЫЦЬ, зак. Налатаць (рукавіцы) — паставіць латку на далонную частку. Гр.
НАДАЛУ'ЖЫЦЬ, зак., незад. Зэканоміць, нагнаць час. Ат, надалужыьи ты ўжэ гадзінаю гэтаю, раз за дзень ні зрабіў. Давай аддыхнем. Ст. С.
НАДА'ЎЧЫ, прым. Перадатачны. У партызанаў i надаўча станца была, маглі пярадавацъ своё што, ні адно слухаць кого. Дзяр.
НАДВОТАК, м. Панос. Каб ні гэты надворак, мо i ачуняла п хучэй, а то нічого ні зьзясі. Гр.
НАДУБЕ'ЦЦА, зак. Намерзнуцца. От надубеліся за тую ноч у лесі! Вальк.
НАДУ 'НДЗІЦЦА, зак, жартаўл. Нассацца. Як надуньдзіўсё — усю ноч сьпіць добро. Св
Дадатковыя словы
zіэлы, навызубваць, нагадацца, надавацца, надаваць, надаланка, надалончыць, надалужыць, надаўчы, надубецца
23 👁