П.у.Сцяцко НА ДЫБ А'ЦБ, зак. Натрапіць. Прыглядаща натто ні буду, а як надыбаю — падыму казяка. Гр. НАДЭ 'БАЦЦА, зак. Нахадзіцца, надыбацца. Які зъ яго хадок — ад весьніцаў прышоў i ўжэ надэбаўсё. Ст. С. НАЕТЫ, прым. Той, хто наеўся; сыты. Наеты голодному ні спагадая. Яды ні бракуя: адзін ні голодны, i другі наеты. Кр. НАЖАНЯ', н м н., на жа н я т ы (нажанята), пяшчотл. Нага, ножка. Дай паказычу гэто малое нажаня. Кр. НАЗА'УША, прыел. Назаўсёды. Я назауиш аддаю табе гэты ровар, егдзі, здаровянькі; я ўжэ свае ад 'егдзіў. Гр. НАГМЕННА (найімянно), прысл. Абавязкова. Наказваў, каб найімянно былі. Гр. НАКАЗА'HHE (наказанё), н. Гора, бяда. Цэло наказанё з гэтым хлопцам— ні сьпіць i годзі. Ст. С. НАКАЗА'ЦЬ, зак Апавясціць. На вяселё молоды прышоў наказаць. Гр. НАКАРА'ЦЬ, зак, Пакараць. Ой, накараю за выбрыкі такія! Угр. НАКІДА'ННІК, м. Той, хто накідае гной на воз. Ягичэ слабы накіданнік съ щ бе— нідужы. Гр. НА'КРЫВАТКА, ж. Вечка, накрыўка (у чыгуне, каструлі). Хай накрыя рандоляк накрываткаю, хучэй зварыцца. Даўг. НАЛАДАВА'ЦЬ, зак. Многа накласці. 3 аднае штукі, як спусьцілі, цэлы вое дроў наладавалі. Вар. НАЛА'ПІЦЬ, зак. Налатаць. Налапіш, то зь месяц панашу пальто. Кр. НА'ЛУПА, ж. 1. Малпа. Ст. С. 2. перан., абразл. Пра чалавека. От налупа, што ні скажаш, усё пяракажа. Гр. НАЛЯГА'ЦЬ, незак. экспр. Настойваць, прымушаць. Як налёх, муеяла купіць ішчэ касьцюм. Гр. НАМЭ'ДРЬІКІ, мн. Частка зоруі — пляцёнка з раменю, накладваецца на спіну каня, падтрымлівае хамут. Бяз намэдрыкаў хамут на голаў лезя, як конь нагне голаў. Гр. НАПАВЩКУ' (напавітку), прысл. На віду, на відавоку. Напавітку жыўшы, нічого ні схаваяш адлюдзей— ні гора, нірадасці. Kp. НАПАДАРЭ'НДЗІ, прысл. Пад рукой. Хай нападарэндзі ляжыць, мо хутко спатрэбіцца. Гр. НАПА'РСТАК, м. Колца для мацавання касы на кассі. Клін затоўсты, у напарстак нілезя. Гр
Дадатковыя словы
ацб, збруі, назауша, наказаhhe, накараць, наладаваць, налапіць, налягаць, намэдрьікі
7 👁