Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны (2005). П. У. Сцяцко

 ◀  / 146  ▶ 
Сяоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны 75 МУЗЫ'КІ, мн. Вячоркі з танцамі. На музыкі ідуць, гуляць хочуць. Гал. МУЛЯ'К, м. Нацёртае, мулянае месца; мазоль. Боты зацесныя, муляк нахапіўсё, як папахадзіў цэлы дзень. Bap. МУ'МРА, ж., зняважл. Незгаворлівы, якому цяжка зрабіць ласку. Нігды яму ні дагодзіш, мумры гэтаму. Гp. МУ'МРЫЦЬ, незак., асудж. Гаварыць (над нос) раздражнёна, незадаволена. Хаймумрыцъ, а ты ніўслухайся, рабі сваё. Ст. G МУРАУЁ', н. Мурашнік. Нехто мураўё раскідаў. A велька горба была, мурашке доўго працавалі тут. Гр. МУ ТЫН, м., экспр. Пра чорнавалосага, смуглага чалавека. Нуй чорны сын у яго. I сам ён мурын. Гр. МУ СО'В А (мусово), прысл. Абавязкова. Наказвау, каб ехалі, кажа, мусово трэба быцъ. Ал. МЫ'ДЛЯ, ж. Часовая ўкладка снапоў на полі; мэдлік. За вое шэець мыдляў ні забяру мо? Гр. Трэ жыто у мыдлі ставіць. Кр. Ты тую дастауляй мыдлю. Ст. С. МЫЛЯ'ЦЬ, незак. Не трапляць, не пападаць у цэль. Нетто вада ў вядро ні нападая, усе мыляюцъ каплі па-за боку. Г ал. МЫСЛІНОЎКА (мысьліноўка), ж. Сітцавая хустка з кветкамі. Завязаламысліноўку i яшчэ дубальтоўку просіць. Ст. С. МЫТО'К, м., непахв. Той, хто мые. Які сь цябе мыток, як ты ні любіш вады? Св. МЭ'НДАЛЬ, м. 1. Укладка снапоў; мэндлік. Дзяр., Едн. 2. Мера колькасці — 15 штук. Большяк тузін, з мэндалъ будзя. Гр. МЭ'НКА, ж. Гора, пакута, мука. Каб жа яг дзіця, а то ні яно есьці, ніяно спаць— аднамэнказь йім. Гр. МЭ'НЧЫЦЦА, незак. Пакутаваць, мучыцца. Ал. МЭ'ТАР, м. 1. Мера даўжыні — метр. Кар. 2. Мера вагі — цэнтнер. 3 мэтар заважыло цяля. Дзяр. МЭТРА, ж. 1. Дровы, складзеныя так, каб усе вымярэнні мелі 100 см. Мэтру дроў наклалі. Ст. С. 2. Цэнтнер. Мэтру жыта спытляваў. Гр. МЯКЕ'КА, м І ж. Мяла, цяльпук. Каб з рухам чалавек, то зрабіў бы, амякека гэты на цэлу зіму зацягня. Кр. МЯ'ЛІЦА, ж. 1. Пасудзіна, у якой труць мак; макацёр. Гр. 2. перан., зняважл. Галава. Куды гэту мяліцу суняш? Hi відно за табою нічого. Ст. С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

мумра, мумрыць, мыляць, мэндаль, мэнчыцца, мяліца
3 👁
 ◀  / 146  ▶