Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны (2005). П. У. Сцяцко

 ◀  / 146  ▶ 
П.у.Сцяцко ЛЮБІВЫ: л юб і в а е мяса — поснае, без праслоек сала. Сытаго ні есьць, адно любіво. Гр. ЛЮ'БЧЫКІ (люпчыкі), мн. Нагаворнае зелле. Мусіць, люпчыкамі цябе прываражыла тая Зоська, што ты ні вылазіш ад яе. Гр. ЛЮ'ДСКА (люцко), прысл. Па-чалавечы, па-людску. Усё можа зрабіць люцко, яг захоча. Bap. ЛЮТАЕ'Ж (лютаеш), м. i ж., асудж. Пераборлівы ў ядзе (пра чалавека). Яму ні дабярэш есьці — лютаеш яекі. Kp. ЛЮСЬ!, Выкл. Пра ліццё (імнгеннае, нечаканае). Як толькі атхілілася ад яе, люсь воду ў чарку i кожа, у яе поўна (чарка) гарэлкі. Ст. C. ЛЮ'ТАР, м., застар. Бязбожнік. Лютар гэты нігды ў цэркву ні загляня. Дзяр. ЛЮФЦГК, м. Фортка (у акне). Хай люфцік аччыніць, усё ні так будзя гарачо ў хаці. Кар. ЛЮ'ШНЯ, ж., застар. Падпорка ў возе (ад восі пад ручку). Бало ўсё люшнямі патпіралі ручке, кап колёса ні шаравалі. Ст. C. ЛЯГА'Р, м. Падваліна, на якую кладзецца падлога. Лягары згнілі, i дошкі зыбаюцца ў падлозі. Гал. ЛЯ'ДА, ж. 1. Частка варштата, якая трымае набіліцы. Угр. 2. Прыстасаванне для падымання бярвення. Bap. ЛЯДО'УКА, ж. Гатунак яравой пшаніцы; сеюць яе вельмі рана, пры замаразках. Ст. C. ЛЯЖА'Й, м i ж. Гультай, лежань. Адно на пены качаяцца, а да работы німа яго, ляжая гэтаго. Kp. ЛЯЗАВА'ННІК, м. Той, хто рыхтуе раствор для будоўлі, перамешвае цэмент з вапнаю, пяском i вадою. А дзе наги лязаваннік? Німа на што цэглу класьці? Ст. C. ЛЯЗАВА'ЦЬ, незак. Перамешваць (цэмент з пяском, вапну з вадою). Яшчэ нілязуй, я вады падбаўлю. Bap. ЛЯК I, м. 1. Расол з селядцоў; лёк. Св. 2. Халоднае з рыбы. Ляку нарабіў з рыбы. Кар. ЛЯК II, м. Гаршчок (з вузкім рыльцам) для вады. Цэлы ляк вады выпілі жанцэ. Гp. ЛЯ'ЛЯ, ж., дзіцяч. 1. Лялька. Kp. 2. Малое дзіця. Лялю ўгледзяў, да яе пайшоў забуляцца. Даўг. ЛЯ'НДРА, ж. Вазон з вузкімі лістамі. Гр. ЛЯНДЭТАК, м. Невялікая каструля. Едн. ЛЯ'ПА, ж. 1. Ляпа. Kp. 2. перанзняваж л. Звяга. / чаго ты зьвягуяш — ляпа нека! Ст.С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

любчыкі, людска, лютаеж, ляда, лядоука, ляжай, лязаваць, ляля, ляндра
8 👁
 ◀  / 146  ▶