Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны (2005). П. У. Сцяцко

 ◀  / 146  ▶ 
Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны 67 ЛАМА'НЦЫ, адз. л а м а н е ц, м., застар. Печыва з пшанічнай мукі накшталт пячэння. Бало ўсё твоя баба ламанцы пякла: цеста ў бляху накладзе, раўкамі падзеліць /, як сьпячэцца, ломіць на кусочкі. Гр. ЛАМАТА', ж., зборн. Дровы-галінкі з дрэва (кустоў), галлё, ламачча. Ламаты вос прывёсупеццы паліць. Ст. C. ЛАМА'ЦЬ, незак. 1. Жаць (лубін). Пабралі сярпэ i лубін ламаць пашлі. Гр. 2. Рабіць шапку (гл.) для мэдліка. Ламі шапку мыдлю накрыць. Гp. ЛАПА'ЦЬ, незак. Лавіць. Лапай гіцля гэтаго, a тоўцячэ! Зл. ЛА'ПІКА (лапіко), н. 1. Латка. 2. перан. Невялікі ўчастак зямлі. 3 гэтаго лапіка мо i накашу з вос канюшыны? Гp. ЛА ПІЦЬ, незак. Латаць. Лапяць ганавіцы, а латаюць кажух. Латка— зраменю ці аўчыны. Ст. C. ЛА'ПКА, ж. Рог вілоў. Лапку ўвілох адламаў. Едн. ЛА'ПЛЕННЕ (лаплянё), н. Латание. Адно лаплянё засьмярдзіць робячы. Гр. ЛА'ПЛЕНЫ (лапляны), прым. Латаны. Хоць i лапляны твой пінджак,аля файны. Kp. ЛА'УНА, ж. Бярвенне, звязанае для сплаву. Едн. ЛАХУ ДРА, м. i ж., зняважл. Бедны; абарванец. От лахудра — адно лэхамі трасе, гаш брытко глядзецъ на яе. Гр. Каб ні такая лахудра, мо хто i знайшоўсё б с кавалераў, а так сядзецімя ў дзеўках. Ст. С. ЛЕВАРУ'КІ (ліварукі), м. Ляўша. Ліварукі, i пішаліваю. Kp. ЛЕВУШНЯ' (лявушня), м. i ж. Ляўша. От лявушня! I піша леваю. Ст. C. ЛЕ'ЖЫВА (лежыво), н. Месца, дзе ляжаў лён, лежня. Kp. ЛЕ'ЙДА, м. i ж., жартаўл. Той, хто любіць многа гаварыць, расказваць; балака. Будзя вам лейду гэтаго слухаць. Гр. ЛЕ'ЙДЗІЦЬ, незак., жартаўл. Многа гаварыць. Хай лейдзяць, абы ні паснулі. Ст. C. ЛЕКАТА'ЦЬ (лякатаць) i ЛЕКАЦЕТДЬ, незак. 1. Дрыжаць ад холаду. / чаго лякатаць — ішоў бы апрануўсё n, раз доўго будзяш на дварэ. Гр. 2. Баяцца, палохацца. Лякочаш? А каб адзін цераз магілкі ночу ішоў! Гp. ЛЕ'ЛЕХІ (леляхі), мн., грэбл. Валасы. От леляхі гэтыя. Адно закручвай йіх. Гр. ЛЕ HTA, ж. Металічная рулетка для вымярэння (на мясцовасці). Каморнік зь лентаю ходзіць na полі. Kp
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лапаць, лапка, лапленне, лаплены, лауна, леварукі, лежыва, лейда, лейдзіць, лекатаць, лелехі
2 👁
 ◀  / 146  ▶