Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны 65 КУЛЬКА, ж. Дужка на кассі. За кульку бярэсься правою рукою i водзіш касу. Ст. С. КУЛЯ, ж. Мыліца. На кулях хадзіў, як ногу лячыу. Кр. КУМЯЛЬГА'НА, прысл.: бегчы к у м я л ь г а н а — вялікімі крокамі (пра звяроў). Мусіць, воўк, ні сабака, рас кумялъгана бяжыцъ. Кр. КУНА', ж. Куніца. Куна, кажуць, каню косу заплятая i мышэй есъць. Гр. КУНА'ДЫ, мн., застар. Бульба. Кунады садзяць, як зямля адыдзя, пацяплея. Гр. КУ 'НДАЛЬ, м., непаш. Кудлаты, кудлач. Ст. С. КУПЛЯ'HHIK, м. Той, хто купляе. Мало нетто ў вас купляннікаў сёні. Зл„ КУПЛЯ'ННЩА, ж. Тая, хто купляе. Даўг. КУПЧА, ж. Куплянне, купля. Hi было ўчора купчы, хай яе холера. г р-.. КУРАЛЁ'М, прысл. Дагары нагамі (падаць). С стога куралём ляцеў. Ст. С. КУРА'ЎКА, ж. 1. Недагарэлае палена. Св. 2. перан., непаш. Лямпа без шкла. Гэта кураўка одно курыцъ, трэба шкло кутцъ. Гр. 3. перан. абразл. Неахайная жанчына. Страх глядзецъ на ўсёўхаці кураўкі гэтае. Ст. С. КУРА'ЧШК, м. Хлеўдля курэй, куратнік. Гал. КУ ТАЧЫ, прым. Курыны. Стайщь хата ў лазе на курачай назе. Ст. С. Курачо мясо любіць малы. Гр. КУ'РАЧЫНА, ж. Мяса з курыцы, кураціна. Гр. КУТНА: с а г н у ць курну — скруціць у казіны рог, перамагчы. Гр. КУ'РТА, м. i ж. 1. Куртаты, бясхвосты (ці з кароткім хвастом). Мой курта натто паганы. Гр. 2. іран. Кепскі, горшы. 3 велькаго гурту выбяраш курту. Ст. С. КУРТА'Ч, м. 3 кароткім хвастом, куртаты (пра сабаку). У твайго Лыска доўгі, акуратны хвост, а мой Бобік — куртач. Гр. КУ'РТКА, ж. Кароткая без падкладкі вопратка з даматканага сукна. Гр. КУСО'К, м. Узмацняльнае слова, ужываецца пры назоўніках адмоўнага ацэначнага значэння. От п'яніцы кусок! Ужэ вочы заліў— ледзьвя валачэцца. Кр. Кусок дурня, i годзі. Гр. КУ THI, прым. Карэнны (зуб). Кутнія зубы ні моцныя. Ст. С
Дадатковыя словы
кумяльгана, купляhhik, купляннща, курачшк, курачына, куртка, пяніцы
5 👁