П.у.Сцяцко КРЭ'СКА, ж. Рыска, паметка. Гарачка ўхапіла — 39 i тры крэскі. Ст. С. Неку крэску на сьнезі правёў. Даўг. КРЭ'СЛА (крэсло), н. Частка прасніцы — дошка, на якой сядзяць. Kp. КРЭЧ, м. Крык. Як нарабіў крэчу — хоцъ ты с хаты ўцякай. Вальк. КРЭ'ЧМА, прысп. Крыкам. Адно зачапіў, так ужэ крэчма крычыць. Дзяр. КСЁ-КСЁ-КСЁ!, выкл. Так падклікаюць кароў. Гр. КУ'БАЧАК, м. 1. Вытачаная з дрэва (цыліндрычнай формы) пасудзіна з вечкам для масла. Гр. 2. Чашачка ў сотах. Кубачкі naзапячатвалі пчолы — поўныя мёду. Ст. C. КУ'ДАСА, ж. Мяцеліца. Дзе ты пойдзяш на ноч кудасаю такою, каб дзе сьнегам засыпало ■ Kp. КУДЗЕ'ЛЬНІЦА, ж. Жанчына, якая прадзе кудзелю на вячорках. Яшчэ адна кудзельніца ідзе на кудзяльніцы. Гр. КУДЗЯЛЬНГЦЬІ, мн. Вячоркі, на якіх дзяўчаты прадуць кудзелю, спяваюць, а хлопцы — заляцаюцца. Ст. C. КУД-КУДА'Х (кут-кудах)! Выклічнікавая форма ад дзеяслова к у д а х т а ц ь. Курыца кут-кудах — кут-кудах i паляцела з гнязда. Мусіць, зьняслася. Гр. КУ'ДЛА, ж. Распуста. Скруцілася саўсім — кудлаю стала. Kp. КУДЛА'Ч, м. Касмач. Пара ўжо стрыхчыся кудлачу гэтаму, такія кудлы загадаваў. Гp. КУЖО'ЛНЫ, прым. Кужэльны. Кужолно палатно моцно натто. Гр. КУЗ'АКА, ж. 1. Насякомае, кузурка. Кузака поўзая — i ўжэ байіцца. От палахлівая! Гр. 2. пераннепаш. Пра малое дзіця. Кузака, i moe щбе палохая. Ст. C. КУЗЁ-КУЗЁ!, выкл. Так падклікаюць жарабя. Гр. КУ'КА ж., дзіцяч. Балячка. Куку зрабіў. Гр. КУ'КЛА, ж. Метка ў жыце — звязаныя вузлом каласы. Каб ведаў, дзе твая дзялка— куклу завязаў. Гр. КУЛІНА'РЧА, ж. Кулінар-жанчына. Гр. КУЛЬ, м. 1. Вялікая звязка лёну. Пяць кулёў льну нарвала. Пл. 2. Сноп адборнай саломы для пакрыцця страхі. Кулёў навыбіраў c mae біткі (снапоў). Св. КУЛЬБА'КА, ж. Частка варштата, што прытрымлівае навой асновы, каб не круціўся. Гр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

крэска, крэсла, кубачак, кужолны, кука, кукла, кульбака, кулінарча
21 👁