Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны (2005). П. У. Сцяцко

 ◀  / 146  ▶ 
Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны 53 ЗНАТУ'РЫЦЬ, зак. Знаравіць. Так знатурылі, што конь гэты ценю свайго байіцца. Пл. ЗНАЧЬГЦЦА, незак. Паўнець. Карова значыцца — хутко ацеліцца. Гp. ЗНЯБО'ЖЬІЦЦА (зьнібожыцца), зак. Прыняць пакорны выгляд. Зьнібожыўсё i сядзіць, бедны, як яго ўсяроўно i німа тут. Ст. C. ЗО'БКА (зопка), ж. Аброчная торба. У зопку сечкі каню набраў. Вальк. ЗРАКЧЬГ, зак. Сурочыць, урачы. Кажуць, яна можа зракчы дзіця. Bap. ЗРА'НЯ, прысл. Зранку. Зраня дошч, аўдзень пагода. Ст. C. ЗРУ'ПІАНЫ, прым. Надарваны (пра чалавека). Яму німожно цяжко рабіць: зрушаны. Угр. ЗУБА'ЦЬ, незак. Вызначаць мацунак яйца, стукаючы аб зубы. Зубай ні зубай, а маё мацнейшо яйцо. Пл. ЗУ ХАВ А ТЫ, прым. Фанабэрысты, задавака. О, ён быля с кім дружыцъ ні будзя — зухаваты такі. Кр. Лядзі, як нос задраў — зухаваты натто. Гр. ЗУХАВА'ЦЦА, незак. Задавацца, фанабэрыцца. Цяпер добры, а патом станя зухавацца— ні падысьці будзя. Св. ЗЫСК, м. Выгода, карысць. Раз зыску німа то хто яе (грэчку) сеяцімя? Гр. ЗЯБЛЕ'ННЕ (зябленё), н. Зяблівае ворыва. Як пачнецца зябленё, ні будзя часу на другоё. Кр. ЗЯ'БЛЕНШК (зябленнік), м. Той, хто арэ зябліва, зябліць. Госъ i зябленнік зь зябліва прышоў. Дай есьці хутчэй яму, Гануся! Гр. ЗЯ'БЛЯ, ж. Зябліва. Гр. ЗЯВА'ЦЬ, незак., пагардл. Абгаворваць. Нашто, каб на цябе зявалі, што ты чужое косіш. Ал. ЗЯГРАТЫ, прым. 1. 3 вялікімі вачыма, зяркаты. Малое, а зяграто, яг бацъко. Вальк. 2. Буйны (пра семя). Мо i добры лён уродзіць, нат неко зяграто насенё. Гр. ЗЯГРА'Ч, м., груб. 3 вялікімі вачыма. От велькія вочы — зяграч некі. Вальк. ЗЯЛЕ'ПУХА, ж., незад. 1. Недаспелая ягада (груша, яблык). Як наясіся зялепухаў, жыватом будзяш качацца,— яны шкодзяць. Гр. 2. зняважл. Хваравіты чалавек. Ні есьць нічагутко зялепуха гэта. Кр. ЗЯРНЯ', н. 1. Каліва (асобнае зерне). Па тры зярняці ў адно месцо кладзем, як садзімо. Кр. 2. Ядро. Пустыя гарэхі некія, самыя велькія, а зярня малоё. Ст. С. Вылушчы зярня хлопцу.Гр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

знатурыць, знябожьіцца, зобка, зрупіаны, зубаць, зябленне, зябленшк, зябля, зяваць
5 👁
 ◀  / 146  ▶