П.у.Сцяцко УСТУП Жывая народная мова... Невычэрпны скарб. Якімі фарбамі ён пераліваецца, якімі дыяментамі зіхаціць! Кожны раз, бываючы на роднай Зэльвеншыне, слухаючы народную мову, міжволі прыгадваеш словы геніяльнага Адама Міцкевіча пра народныя гаворкі Гродзеншчыны (Наваградчына) як найбагацейшы i найчысцейшы з усіх славянскіх дыялектаў. Цягам многіх гадоў вывучаю гэтыя гаворкі. I яшчэ i яшчэ раз пераконваюся ў трапнасці, дакладнасці i яркай выразнасці народнай мовы, маўлення мясцовых жыхароў. Напрыклад, у вёсцы Грабава, дзе жылі мае бацькі i гадаваўся аўтар гэтых радкоў, пачуеш: «Яшчэ i ні расіўся», г.зн. 'i расінкі ў роде не было' (звычайна ж пішуць: «яшчэ нічога не еў»). Прыназоўнік спаміж перадае адначасна значэнне месца i накіраванасць дзеяння: Выскачыў (сабака) спаміж будынкаў i давай брахаць на незнаёмцаў. Значнае месца займае ў гаворках Зэльвеншчыны эмацыйнаэкспрэсіўная лексіка. Напрыклад, слова адпудзіць значыць 'адрэзаць вялікую (нібы пудовую) лусту хлеба'. Надта багатая лексічная сінаніміка гаворак. Да прыкладу, дамінантавае слова есці мае наступныя сінонімы: аплятаць, га'мацъ, глэ'маць, глэ'мзаць, го'мджыць, джгаць, дзю'баць, жмі'ндзіць, ло'паць, лэ'паць, лы'гаць, ны'гаць, пля'скаць, пе'рці, пу'гаць, труб'іць, хру'мстаць, церабі'ць, чамкаць i іншыя. Лексіка зэльвенскіх гаворак слаба адлюстраваная ў фальклорных друкаваных матэрыялах (i навуковай літаратуры. Выключэнне складае кніга пісьменніка Міхася Скоблы «Дзярэчынскі дыярыюш». Мінск, 1999). Тэрыторыя Зэльвеншчыны за савецкім часам няраз «перакройвалася»: часткі яе ўлучаліся у склад суседніх раёнаў (Слонімскага, Ваўкавыскага, Мастоўскага). Зэльвенскі раён у свой час быў нават скасаваны, але потым яго аднавілі, i да сёння ён існуе. 3 прычыны згаданага некаторыя вёскі раёна цяпер не ўваходзяць у яго склад. Гаворкі Зэльвеншчыны ў бальшыні выпадкаў сваёй фанетычнай сістэмай ł марфалагічным ладам супадаюць з літаратурнай мовай. Да найбольш адметных дыялектных асаблівасцяў належаць наступныя
Дадатковыя словы
гамацъ, глэмаць, глэмзаць, гомджыць, дзюбаць, жміндзіць, лопаць, лыгаць, лэпаць, ныгаць, перці, пляскаць, пугаць, трубіць, хрумстаць, церабіць
13 👁